Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карнемю́з

(фр. cornemuse, ад come = рог + ст.-фр. muse = дудка)

французскі духавы музычны інструмент тыпу валынкі.

карнео́л

(с.-лац. carneolus)

мінерал, ружовая або чырвоная разнавіднасць халцэдону.

карне́т1

(фр. cornette = сцяг)

першы афіцэрскі чын у кавалерыі дарэвалюцыйнай рускай арміі; адпавядаў падпаручніку ў пяхоце.

карне́т2

(фр. cornet, ад іт. cometto)

духавы медны музычны інструмент у выглядзе ражка.

карнеты́ст

(фр. cornettiste)

музыкант, які іграе на карнеце2.

карне́т-а-пісто́н

(фр. cornet à pistons)

карнет2 з поршневым вентыльным механізмам.

карні́з

(ням. Karnies)

1) гарызантальны выступ, які завяршае сцяну будынка або робіцца над вокнамі, дзвярамі;

2) папярочка над акном, дзвярамі для штор, парцьер;

3) вузкі ўступ уздоўж абрывістага схілу гор.

карнікуля́рыя

(н.-лац. cornicularia)

кусцісты сумчаты лішайнік сям. усніевых, які трапляецца на неўрадлівых глебах, пясках.

карнішо́н

(фр. cornichon)

маленькі, зняты хутка пасля ўтварэння завязі агурок, прызначаны для марынавання.

каро́зія

(п.-лац. corrosio = раз’яданне)

1) разбурэнне металаў пад уздзеяннем асяроддзя (напр. к. жалеза);

2) разбурэнне горных парод пад уздзеяннем вады (напр. к. глебы).