Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карманьёла

(фр. carmagnole, ад Carmagnole = назва італьянскага горада)

1) французская народная песня-танец;

2) французская рэвалюцыйная песня, складзеная народам у Парыжы ў 1792 г. у сувязі з падзеннем каралеўскай улады;

3) куртка з вузкімі фалдамі, якую насілі якабінцы.

кармафі́ты

(ад гр. kormos = пень + -фіты)

расліны, якія маюць сцябло і лісты (большасць імхоў, папаратнікавыя і насенныя расліны); параўн. талафіты.

кармелі́ты

(лац. carmeliti, ад Carmel = назва гары ў Палесціне)

члены каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 12 ст. ў Палесціне.

кармі́н

(фр. carmin, ад ар. kirmiz = барвовы + лац. minium = кінавар)

ярка-чырвоная фарба, якая здабываецца з насякомага кашанілі.

карнава́л

(фр. carnaval, ад іт. camevale)

масавае народнае гулянне з вулічнымі шэсцямі, тэатралізаванымі гульнямі, танцамі, маскарадамі (напр. навагодні к.).

карназа́ўры

(ад лац. caro, carnis = мяса + -заўр)

драпежныя дыназаўры з моцнымі кінжалападобнымі зубамі, якія жылі ў мезазоі.

карналі́т

[ням. Karnallit, ад R. Carnall = прозвішча ням. геолага (1804—1874) + гр. lithos = камень]

мінерал класа хларыдаў, пераважна белага колеру або бясколерны, з якога атрымліваюць калійныя солі, магній.

карнаты́т

[ад фр. A. Carnot = прозвішча фр. хіміка (1893—1920)]

мінерал класа фасфатаў ярка-жоўтага колеру; руда урану, ванадыю.

карна́цыя

(фр. carnation)

жывапісныя прыёмы пры маляванні твару і голага цела чалавека.

карне́гія

(н.-лац. carnegiea)

дрэвападобная расліна сям. кактусавых, пашыраная ў пустынях Мексікі, ЗША.