Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

камплана́рны

(ад лац. com = разам + planum = плоскасць)

мат. к-ыя вектарывектары, паралельныя адной плоскасці.

камплексонаме́трыя

(ад камплексоны + -метрыя)

хімічны аналіз, заснаваны на ўтварэнні камплексонаў.

камплексо́ны

(ад лац. complexus = сувязь, ахоп)

група арганічных злучэнняў, амінаполікарбонавыя кіслоты і іх вытворныя (напр. двухнатрыевая соль этылендыямінтэтравоцатнай кіслаты).

кампле́кт

(лац. complectus = поўны)

1) поўны набор прадметаў, якія маюць агульнае прызначэнне і складаюць што-н. цэлае (напр. к. падручнікаў, к. музычных інструментаў);

2) пэўная колькасць асоб, устаноўленая па штату (напр. к. вучняў).

кампле́кцыя

(лац. complexio = сувязь, злучэнне)

склад цела чалавека (напр. поўная к., сярэдняя к.).

камплеме́нт

(лац. complementum = дадатак)

бялковае рэчыва з групы бактэрыялізінаў, якое змяшчаецца ў сыраватцы крыві жывёл і чалавека.

камплемента́рны

(фр. complémentaire, ад лац. complementum = дадатак)

узаемадапаўняльны;

к. гены — дзве незалежныя пары дамінантных генаў, якія выяўляюць узаемадапаўняльнае дзеянне на фарміраванне пэўнай прыметы арганізма.

кампліка́цыя

(лац. complicatio)

ускладненне, заблытанасць.

кампліме́нт

(фр. compliment)

пахвала каму-н., сказаная з мэтай зрабіць прыемнае.

кампло́т

(фр. complot)

уст. змова супраць каго-н.