Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каэнзі́мы

(ад ка- + энзімы)

тое, што і каферменты.

каэрцыты́метр

(ад лац. coercitio = стрымліванне + -метр)

прыбор для вымярэння каэрцытыўнай сілы (гл. каэрцытыўны).

каэрцытыме́трыя

(ад лац. coercitio = стрымліванне + -метрыя)

адзін са спосабаў магнітнага кантролю паўфабрыкатаў і вырабаў з ферамагнітных сплаваў, у аснову якога пакладзена вымярэнне іх каэрцытыўнай сілы (гл. каэрцытыўны).

каэрцыты́ўны

(ад лац. coercitio = стрымліванне);

к-ая сіла — напружанасць магнітнага поля, якая памяншае магнетызм ферамагнетыку да нуля.

каэсі́т

(ад англ. Coes = прозвішча амер. хіміка)

мінерал з групы кварцу, адна з найбольш шчыльных паліморфных мадыфікацый крэменязёму.

каэфіцые́нт

(лац. coefficiens, -ntis = які ўтварае)

1) лікавы множнік у алгебраічным выразе;

2) велічыня, якая колькасна вызначае якую-н. уласцівасць фізічнага цела (напр. к. цеплаправоднасці).

каю́к

(тур. kayik)

рачное вёслава-паруснае грузавое судна.

каю́р

(ненец. kaoti)

паганяты запрэжаных у нарты сабак або аленяў.

каю́та

(рус. каюта, ад гал. kajuit)

жылое памяшканне для пасажыраў або для каманды на судне.

каю́т-кампа́нія

(ад каюта + кампанія)

агульнае памяшканне для каманды судна, якое служыць сталовай, месцам сходаў і адпачынку.