Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́ча

(іт. сассіа = літар. паляванне, пагоня)

паэтычны і музычны твор, які ўзнік у Італіі ў 14 ст. і звязаны з адлюстраваннем сцэн палявання.

качава́ць

(цюрк. köč, köčmek)

весці неаселы спосаб жыцця, пераязджаць з месца на месца.

качу́ча

(ісп. cachucha)

іспанскі народны танец.

кашало́т

(фр. cachalot, ад парт. cachalote)

буйное марское млекакормячае атрада кітоў.

кашамі́р

гл. кашмір.

кашані́ль

(фр. cochenille, ад ісп. cochinilla)

агульная назва некалькіх відаў насякомых падатрада какцыдаў, з якіх здабываюць чырвоную фарбу кармін.

каша́ра

(рум. caşara)

загон, агароджанае месца на полі, дзе летам трымаюць авечак, кароў.

кашма́

(цюрк. košma)

посцілка з лямцу, зробленага з авечай воўны (пераважна ў качавых народаў).

кашма́р

(фр. cauchemar)

1) цяжкі, жудасны сон;

2) перан. што-н. жахлівае, цяжкае, агіднае.

кашмі́р, кашамі́р

(фр. cachemire, ад Cachemire = назва штата ў Індыі)

лёгкая ваўняная, напаўваўняная або баваўняная тканіна.