Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

катэто́метр

(ад гр. kathetos = адвес + -метр)

фіз. прыбор для вымярэння вертыкальнай адлегласці паміж двума пунктамі.

катэ́тэр

(гр. katheter = зонд)

мед. спецыяльная трубка, якая ўводзіцца ў каналы і поласці цела для іх апаражнення, прамывання або з дыягнастычнай мэтай.

катэхі́зіс

(гр. katechesis = вуснае настаўленне)

рэлігійная кніга, якая змяшчае кароткі выклад хрысціянскага веравучэння ў пытаннях і адказах.

катэхі́ны

(ад катэху)

біялагічна актыўныя рэчывы расліннага паходжання, якія змяшчаюцца пераважна ў чаі, вінаградзе, бабах какавы і рэгулююць пранікальнасць крывяносных капіляраў.

катэ́ху

(н.-лац. catechu, ад малайск. katju)

экстракт, які атрымліваюць з акацыі катэху, што расце ў Індыі і Шры Ланка; выкарыстоўваецца як дубільнае рэчыва і тэкстыльны фарбавальнік.

катээлектрато́н

[ад кат(од) + электратон]

стан павышанай узбуджанасці на ўчастку, дзе прыкладаюць катод пры прапусканні пастаяннага току па нерву або іншай узбуджальнай тканцы.

кауда́льны

(ад лац. cauda = хвост)

анат. размешчаны на падоўжнай восі цела чалавека або жывёлы бліжэй да хваста (пра які-н. орган; проціл. краніяльны).

кауды́льё

(ісп. caudillo = правадыр)

1) афіцыяльны тытул Ф. Франка ў Іспаніі 1939—1975 гг.;

2) дыктатар у некаторых краінах Лац. Амерыкі.

каузалгі́я

(ад гр. kausis = смыленне + algos = боль)

хваравіты стан чалавека, пры якім адчуваецца нясцерпны боль у месцах паражэння нерваў.

кауза́льны

(лац. causalis)

прычынны, абумоўлены прычыннай сувяззю.