Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

като́птрыка

(гр. katoptrikos = адбіты ў люстэрку)

раздзел оптыкі, які вывучае будову адлюстраванняў адлюстраных люстраных паверхняў.

катрэ́н

(фр. quatrain, ад quatre = чатыры)

страфа з чатырох вершаваных радкоў чатырохрадкоўе.

кату́рны

(лац. cothurni, ад гр. kothornoi)

1) абутак з высокай падэшвай, які надзявалі антычныя акцёры, каб надаць паставе велічнасць;

2) перан. пыхлівасць, надзьмутасць.

катые́н

(гр. kation = які ідзе ўніз)

дадатна зараджаны іон, які ў час электролізу рухаецца да адмоўнага электрода (катода).

катылаза́ўры

(н.-лац. catylosauria, ад гр. kotyle = чашка + sauros = яшчарка)

атрад прымітыўных вымерлых паўзуноў, якія існавалі ў пермскі перыяд палеазою і трыясавы перыяд мезазою.

катыльён

(фр. cotillon)

даўнейшы бальны танец, у якім чаргуюцца элементы кадрылі, вальса, мазуркі, полькі, а таксама музыка да гэтага танца.

катыля́рыя

(н.-лац. catillaria)

накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які пасяляецца на драўняных і камяністых субстратах.

каты́нгі

(н.-лац. catingidae, з індз.)

сямейства птушак атрада вераб’іных, якія пашыраны ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.

катыяні́т

(ад катыён)

іаніт, здольны абменьваць свае дадатна зараджаныя іоны на іоны знешняга асяроддзя.

катэгары́чны

(лац. categoricus, ад гр. kategorikos = які сцвярджае)

рашучы, безагаворачны (напр. к-ае патрабаванне);

к-ае суджэнне — лагічнае суджэнне тыпу «А ёсць Б», у якім адносіны паміж суб’ектам і прэдыкатам не абмяжоўваюцца якімі-н. умовамі (параўн. дыз’юнктыўны).