Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́тарсіс

(гр. katharsis = ачышчэнне)

1) паняцце антычнай эстэтыкі, ачышчэнне эмоцый мастацтвам;

2) адзін з метадаў псіхатэрапіі ў псіхааналізе З. Фрэйда.

ката́ры

(гр. kataros = чысты)

паслядоўнікі пашыранай у Зах. Еўропе 11—13 ст. ерасі, якія прапаведавалі аскетызм, не прызнавалі царкоўнай іерархіі, выступалі супраць феадальнага прыгнёту.

катаско́піум

(н.-лац. catoscopium)

лістасцябловы мох сям. катаскопіевых, які трапляецца на нізінных балотах.

ката́страфа

(гр. katastrophe = паварот, пераварот)

сітуацыя, якая разгортвае і завяршае кульмінацыю дзеяння ў літаратурным творы.

катастрафі́зм

(фр. catastrophisme, ад гр. katastrophe = пераварот, знішчэнне)

вучэнне, паводле якога развіццё зямной кары і арганічнага свету адбываецца ў выніку перыядычных сусветных геалагічных катастроф і патопаў, што наступаюць пасля трывалага перыяду спакою; тэорыя катастроф.

катастро́фа

(гр. katastrophe = пераварот, знішчэнне)

раптоўнае бедства, стыхійная падзея з трагічнымі вынікамі (для чалавека, грамадства, прыроды).

катато́нія

(ад гр. katatonos = нацягнуты)

нервова-псіхічны разлад, які характарызуецца рухальнымі парушэннямі або ўзбуджанасцю, нечаканымі ўчынкамі і інш.

кататэрмаме́трыя

(ад ката- + тэрмаметрыя)

сумарная ацэнка вільготнасці і хуткасці руху паветра па паказаннях кататэрмометра.

кататэрмо́метр

(ад ката- + тэрмометр)

спіртавы тэрмометр для вымярэння ахаладжэння, якое выклікаецца паветрам.

катафа́лк

(іт. catafalco)

1) пахавальная павозка;

2) узвышэнне, падстаўка для труны.