Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кардыятахо́метр

(ад кардыя- + тахаметр)

прыбор для вымярэння частаты пульсавання і работы сэрца.

кардыяфо́бія

(ад кардыя- + -фобія)

назойлівы страх хваробы сэрца.

кардыяхіру́рг

(ад кардыя- + хірург)

спецыяліст у галіне кардыяхірургіі.

кардыяхірургі́я

(ад кардыя + хірургія)

лячэнне сэрца пры дапамозе хірургічных аперацый.

кардыяцыкло́граф

(ад кардыя- + цыкл + -граф)

прыбор для кардыялагічнага абследавання хворых.

кардэбале́т

(ад фр. corps de ballet)

калектыў артыстаў балета, які выконвае групавыя танцы.

кардэга́рдыя

(фр. coips de garde)

тое, што і гаўптвахта 2.

кардэлье́ры

(фр. cordeliers)

1) адгалінаванне каталіцкага манаскага ордэна францысканцаў;

2) члены аднаго з палітычных клубаў часоў Французскай рэвалюцыі 1789—1799 гг., якія збіраліся ў будынку колішняга манастыра францысканцаў-кардэльераў у Парыжы.

кардэналі́ды

(ад гр. cardia = сэрца + эналіды)

група кардыятанічных стэроідных гліказідаў, якія змяшчаюць пяцічленнае лактоннае кольца з адной двайной сувяззю.

кар’е́р1

(фр. carrière, ад іт. camere = бег)

самы хуткі бег каня, паскораны галоп;

з месца ў к. — адразу, без замаруджання, без падрыхтоўкі.