карыёл
(н.-лац. coriolus)
губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які пасяляецца на мёртвай драўніне, на ламаччы, лесаматэрыялах, выклікае белую гніль драўніны.
карыёлел
(н.-лац. coriolellus)
губавы базідыяльны грыб сям. порыевых, які расце на пнях, адмерлых ствалах, апрацаванай драўніне ў пабудовах, на агароджах, мастах.
карыён
(фр. carillon = літар. перазвон)
1) музычная п’еса, якая імітуе перазвон;
2) ударны музычны інструмент, які ўяўляе сабой набор настроеных званоў.
карыёта
(н.-лац. caiyota)
расліна сям. пальмавых, пашыраная ў тропіках Азіі і Аўстраліі; дае будаўнічы матэрыял, крухмал, з соку суквеццяў вырабляюць віно.
карыкату́ра
(іт. caricatura, ад лац. caricare = перагружаць, перабольшваць)
1) сатырычны паказ з’яў рэчаіснасці ў мастацкай літаратуры, кіно, тэатры, на эстрадзе, а таксама малюнак каго-н., чаго-н. у падкрэслена смешным выглядзе;
2) перан. смешнае, недасканалае падабенства да каго-н., чаго-н.
карынебактэрыёз
(ад карынебакатэрыі)
інфекцыйная хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца карынебактэрыямі.
карынебактэ́рыі
(ад гр. koryne = булава + бактэрыі)
група палачкападобных бактэрый, якія ўтвараюць булавападобныя, кокавыя або слабагалінастыя формы.
карыне́й
(н.-лац. coryneum)
недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на адмерлых галінках дрэвавых парод, на лісці яблыні, грушы, вішні, слівы, дуба, клёна і іншых дрэў.
кары́нка
(фр. corinthe, ад лац. Corinthus < гр. Korinthos = Карынф)
чорны дробны вінаград без костачак.