Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

картэ́сы

(ісп. cortes)

парламент у Іспаніі, а таксама ў Партугаліі да 1911 г.

карт-бла́нш

(фр. carte blanche = белы аркуш)

1) чысты бланк, падпісаны асобай, якая дае іншай асобе права запоўніць яго;

2) перан. неабмежаванае паўнамоцтва.

карумпі́раваны

(ад карумпіраваць)

прасякнуты карупцыяй.

карумпі́раваць

(лац. conrumpere)

падкупляць каго-н. грашыма або іншымі матэрыяльнымі дабротамі (гл. карупцыя).

кару́нд

(ням. Korund, ад санскр. kuruvinda = рубін)

вельмі цвёрды мінерал, разнавіднасцямі якога з’яўляюцца рубін, сапфір, тапаз.

кару́нкі

(ст.-польск. koronki, korunki)

тэкстыльныя ажурнасеткавыя вырабы, у якіх узор утвараецца перапляценнем нітак (ільняных, шаўковых і інш.); выкарыстоўваюцца для аздобы бялізны, адзення.

кару́пцыя

(лац. corruptio)

подкуп, прадажнасць службовых асоб, палітычных дзеячаў і чыноўнікаў дзяржаўнага апарату.

карусе́ль

(фр. carrousel, ад іт. carosello)

1) апарат з сядзеннямі ў форме конікаў, экіпажаў, лодак, які верціцца вакол сваёй восі і служыць для катання ў парках, на народных гуляннях;

2) від коннага спаборніцтва.

карце́ч

(польск. kartacz, ад ням. Kartätsche)

1) начынены круглымі кулямі артылерыйскі снарад для паражэння жывой сілы праціўніка, а таксама кулі такога снарада;

2) буйны шрот для паляўнічай стрэльбы.

карцынало́гія

(ад гр. karkinos = рак + -логія)

раздзел заалогіі, які вывучае ракападобных.