Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каліфары́ды

(н.-лац. calliphoridae)

сямейства насякомых атрада двухкрылых; некаторыя віды — пераносчыкі ўзбуджальнікаў інфекцыйных хвароб чалавека і дамашніх жывёл; сінія мясныя мухі.

каліфа́т

(ад каліф)

тое, што і халіфат.

каліфо́рній

(н.-лац. californium, ад англ. Califomia = назва штата ў ЗША)

штучна атрыманы радыеактыўны хімічны элемент, які адносіцца да актыноідаў.

калі́цыум

(н.-лац. calicium)

накіпны сумчаты лішайнік сям. каліцыевых, які трапляецца ў цяністых лясах на кары хвойных і лісцевых дрэў, гнілых пнях.

каліцэ́ла

(н.-лац. calycella)

сумчаты грыб сям. гелоцыевых, які развіваецца на ствалах паваленых дрэў.

каліэргане́ла

(н.-лац. calliergonella)

лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце на балотах, забалочаных лугах, па берагах рэк і ручаёў, на глебе ў вільготных лясах.

каліэрго́н

(н.-лац. calliegon)

лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце на балотах, у забалочаных лясах.

калка́н

(тур. kalkan)

рыба атрада камбалападобных, якая водзіцца пераважна ў Чорным і Адрыятычным морах.

калн

(латыш. kalns)

марэнны ўзгорак, града.

кало́дый

(н.-лац. collodium, ад гр. kollodes = клейкі)

густы клейкі раствор нітрацэлюлозы ў сумесі спірту і эфіру; выкарыстоўваецца ў медыцыне і фатаграфіі.