Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карано́граф

(ад карона + -граф)

тэлескоп для фатаграфавання сонечнай кароны.

каранці́н

(фр. quarantaine)

1) часовая ізаляцыя хворых і асоб, якія мелі з імі зносіны, каб папярэдзіць распаўсюджанне інфекцыі; а таксама сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на яе ліквідацыю;

2) санітарны пункт для агляду людзей, і грузаў, што прыбылі з мясцовасці, дзе ёсць эпідэмія.

карапа́кс

(фр. carapace, ад ісп. karapacho)

выпуклы верх, шчыт панцыра чарапах.

кара́т

(іт. carato, ад ар. kirāt)

мера вагі каштоўных камянёў, роўная 0,2 г.

карата́ж

(фр. carottage)

геафізічнае даследаванне буравых свідравін з мэтай выяўлення карысных выкапняў і вывучэння геалагічнай будовы мясцовасці.

каратэ́

(яп. karate = літар. голымі рукамі)

1) японская сістэма самаабароны без зброі;

2) від спартыўнай барацьбы, які выкарыстоўвае прыёмы гэтай сістэмы.

каратэ́ль

(ад лац. carota = морква)

сорт скараспелай морквы з кароткім акруглым коранем.

караці́н

(рус. каротин, ад лац. carota = морква)

жоўта-аранжавы пігмент з групы караціноідаў, які знаходзіцца ў моркве, гарбузах, яечным жаўтку і інш. і служыць для ўтварэння вітаміну А.

караціно́іды

(ад карацін + -оід)

прыродныя фарбавальныя рэчывы (пігменты), якія ёсць у тканках вышэйшых раслін, водарасцях, грыбах, бактэрыях і прымаюць удзел у фотасінтэзе; да іх належаць карацін і ксантафіл.

карба-

(лац. carbo = вугаль)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «злучэнне вугляроду».