Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каразо́л

[ад лац. cor = сэрца + ac(idus) = востры + -ол]

лекавы прэпарат, які стымулюе сардэчнасасудзістую сістэму і дыханне.

карака́л

(фр. caracal, ад тур. karakulah = чорнавухі)

драпежная млекакормячая жывёла сям. кашэчых, пашыраная ў пустынях Афрыкі і Азіі.

карако́ід

(ад гр. koraks = воран + -оід)

косць плечавога пояса пазваночных.

кара́куль

(цюрк. karakul, ад узб. Karakul = назва аазіса ва Узбекістане)

каштоўнае футра з кучаравай шэрсцю, вырабленае са шкурак ягнят асобай пароды авечак.

караку́рт

(цюрк. karakurt)

ядавіты павук, пашыраны ў Паўн. Афрыцы, Паўд. Еўропе і Сярэд. Азіі.

кара́л

(лац. corallium, ад гр. karallion)

1) марская жывёла (паліп 1), якая жыве нерухомымі калоніямі на скалах;

2) чырвоны, ружовы або белы камень з вапнавага адкладання гэтай жывёлы.

кара́лі

(польск. korale < лац. corallium, ад гр. korallion)

пацеркі з каралавых або іншых камянёў.

карамбалі́на

(ад фр. carambole = карамболь)

1) більярдная гульня ў пяць шароў;

2) жоўты шар у більярднай гульні.

карамбо́ль

(фр. carambole)

1) більярдная гульня ў тры шары;

2) рыкашэтны ўдар більярднага шара, які адскочыў ад другога шара, па трэцяму;

3) чырвоны шар у більярднай гульні.

караме́ль

(фр. caramel)

сорт цвёрдых цукерак, ледзянцовых ці з начынкай, прыгатаваных з цукру і патакі.