Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

камі́цыі

(лац. comitia)

народныя сходы ў Стараж. Рыме.

камі́чны

(гр. komikos)

1) вельмі смешны, забаўны (напр. к. выгляд);

2) камедыйны (напр. к. акцёр).

камка́

(цюрк. kamka, ад перс. kämhä)

шаўковая каляровая тканіна з узорамі.

камко́рдэр

[ад англ. cam(era) + (re)corder]

тое, што і відэакамера

камло́т

(фр. camelot)

тканіна з вярблюджай або авечай воўны часта з прымессю баваўняных нітак.

камо́да

(польск. komoda, ад фр. commode)

невысокая шафа з шуфлядамі для бялізны і розных дробных рэчаў.

камо́ра

(польск. komora, ад лац. camara)

1) невялікае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы і розных хатніх рэчаў;

2) мытня ў Вялікім княстве Літоўскім, дзе ацэньваўся тавар, які прывозілі купцы і іншыя гандляры, і спаганялася мыта;

3) кантора пры лясніцтве (у 19 — пач. 20 ст.).

камо́рнік

(польск. komornik, ад komora < лац. camara)

1)уст. спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў;

2) гіст. прадстаўнік жыхароў Вялікага княства Літоўскага, што не мелі ўласнага двара і зямлі, а наймалі жыллё і зямлю за грошы.

камо́рра

(іт. camorra)

тайная бандыцкая арганізацыя, якая існавала на поўдні Італіі ў 18—19 ст. (аналагічная мафіі 1).

кампазі́тар

(лац. compositor = складальнік)

аўтар музычных твораў.