рыба сям. карпавых, падвід плоткі. Жыве ў апрэсненых участках Чорнага і Азоўскага мораў. Паўпрахадная, чародная рыба.
Даўж. да 50 см. маса да 1 кг. Канцы грудных. брушных і анальнага плаўнікоў цёмныя. Рот ніжні. Корміцца малюскамі і ракападобнымі. На нераст вясной заходзіць у рэкі Дон. Дняпро, Днестр, Дунай, Кубань. Аб’ект промыслу.
1) старажытная аблогавая прылада, якая выкарыстоўвалася для разбурэння крапасных сцен, вежаў і брам. Уяўляў сабой бервяно з жалезным або бронзавым наканечнікам, якое падвешвалася на канатах (ланцугах) у драўлянай рухомай вежы, што перамяшчалася на калёсах і служыла прыкрыццём для людзей, якія абслугоўвалі Т. (гл. таксама Аблогавая тэхніка).
2) Тэхнічнае збудаванне для пад’ёму вады (Т. гідраўлічны).
прыём, які выкарыстоўваўся ў паветр., танк. і марскім баях. Паветр. Т. — удар фюзеляжам, крылом або лопасцямі вінта самалёта ў паветр. баі па самалёце праціўніка. Першы паветр. Т. здзейсніў рас. лётчык П.М.Несцераў у 1-ю сусв. вайну. У першы дзень Вял.Айч. вайны лётчык-знішчальнік П.С.Рабцаў тараніў ням. самалёт у небе над Брэстам. Начны Т. упершыню здзейсніў лётчык-знішчальнік В.В.Талаліхін на подступах да Масквы (жн. 1941). Беларус Б.І.Коўзан стаў адзіным у свеце лётчыкам, які тараніў 4 самалёты праціўніка. У гады 2-й сусв. вайны лётчыкі наносілі таксама таранныя ўдары па варожых караблях, калонах з тэхнікай (напр., подзвіг экіпажа самалёта М.Ф.Гастэлы і інш.). Танкавы Т. — удар корпусам танка па борце або карме танка (бронемашыны) праціўніка. Прымяняўся ў выключных выпадках, калі не было магчымасці інш. спосабам знішчыць танк праціўніка. Марскі Т. (таранны ўдар) — удар спец. выступам насавой падводнай часткі карабля (таранам) у борт варожага карабля з мэтай яго затаплення. Выкарыстоўваўся ў вяслярным, ветразева-вяслярным, пазней (у 2-й пал. 19 ст.) у браняносным флоце; у 20 ст. — зрэдку надводнымі караблямі супраць падводных лодак і інш.
ТАРА́Н Павел Андрэевіч (н. 18.10.1916, с. Шолахава Нікапальскага р-на Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
ваенны лётчык. Двойчы Герой Сав. Саюза (1942, 1944). Ген.-лейт. авіяцыі (1967). Скончыў Качынскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1938), Ваен. акадэмію Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1937. Удзельнік паходу ў Зах. Украіну (1939), сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір звяна, эскадрыллі, бамбардзіровачнага авіяпалка. Ваяваў на Украіне, у Прыбалтыцы і Беларусі (рабіў рэйсы да бел. партызан, удзельнічаў у вызваленні Мінска, ліквідацыі мінскага «катла»). Зрабіў 386 баявых вылетаў. Пасля вайны да 1979 на камандных і штабных пасадах і ў цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
ТАРА́НДА Мікалай Іванавіч (н. 15.8.1947, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1970). У 1970—94 нач. бюро прамысл. эстэтыкі з-да «Чырвоны Кастрычнік» (г. Орша), адначасова ў 1970—91 кіраўнік студыі выяўл. мастацтва Палаца культуры з-да. Працуе ў графіцы, скульптуры, станковым жывапісе, пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Стварыў графічныя серыі «Аршаншчына» (1973), «Вільня» (1976), «Мантажнікі» (1977), «Сенежскае возера» (1977—79), «Сёстры» (1983), «Крым» (1987—89); скульптурныя партрэты А.Папкова (1973), Аксаны (1974), бацькі (1975), помнік жыхарам г. Барань, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну (1985; разам з А.Сапіным). Жывапісным работам уласцівы дынамізм, колеравая экспрэсія, маляўнічасць вобразнага ладу: «Вёска Барань» (1985), «Кветкі Беларусі» (1986), «Ружы» (1987), «Суздаль», «Чэрвеньская рапсодыя» (абедзве 1994), «Памяці Сезана» (1995), «Абуджэнне», «Лілеі», «Памяці А.Арлова» (усе 1996), серыі «Балгарыя», «Віцебшчына» (усе 1997—2002).
Літ.:
Крепак Б. Николай Таранда: Живопись, графика: [Альбом]. Каунас, 1997;
Коктыш Л. «Художник — это состояние внутренней свободы» // Беларусь. 1999. № 4.
ТАРАНЕ́НКА Леанід Аркадзевіч (н. 13.6.1956, г. Маларыта Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (цяжкая атлетыка; I і II цяжкая вага). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1979). З 1977 інструктар Спарт.к-та Беларусі; у 1994—2000 трэнер і эксперт зборных каманд Індыі па цяжкай атлетыцы. Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква), сярэбраны прызёр XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). Чэмпіён свету (1980, 1991), бронз. прызёр (1979). Чэмпіён Еўропы (1980, 1988, 1991, 1992, 1996). 19-разовы рэкардсмен свету.
у старажытнай кельцкай міфалогіі бог грому і нябеснага агню. Галы ўяўлялі яго барадатым волатам, які трымае ў руках кола і некалькі спіралей. Рымляне часам атаясамлівалі Т. з Юпітэрам.
ТАРАНО́ВІЧ Уладзімір Эраставіч (25.11.1897, Мінск — 25.2.1983),
генерал-палкоўнік артылерыі (1944). Скончыў Ваенна-тэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1932). У арміі з 1914, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. 1918—сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Волхаўскім, Паўд.-Усх., Сталінградскім франтах, у Маскоўскай зоне абароны: нач. артылерыі арміі, фронту, нам. камандуючага бранятанк. і механіз. войскамі артылерыі. Удзельнік Маскоўскай, Сталінградскай бітваў, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Вісла-Одэрскай аперацыі вайны з Японіяй 1945. Да 1953 у войсках і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
горад на Пд Італіі Адм. ц.аднайм. правінцыі. Засн. калі 700 да н.э. спартанцамі. Каля 300 тыс.ж. (2001). Порт у зал. Таранта, вузел чыгунак і аўтадарог. Буйнейшы ў краіне металург. камбінат. Прам-сць: маш.-буд., нафтаперапр., коксахім., харчовая. Завод па апрасненні марской вады. Гадоўля вустрыц. Рыбалоўства. Арх. помнікі 12—19 ст.Ваен.-марская база.
заліў Іанічнага м., на Пд Італіі, паміж п-вамі Саленціна і Калабрыя. Даўж. 138 км, шыр. каля ўвахода 133 км. Глыб. да 2657 м. Прылівы паўсутачныя (0,3 м). Буйны порт Таранта.