ТА́РАНТА (Taranto),
горад на Пд Італіі Адм. ц. аднайм. правінцыі. Засн. калі 700 да н.э. спартанцамі. Каля 300 тыс. ж. (2001). Порт у зал. Таранта, вузел чыгунак і аўтадарог. Буйнейшы ў краіне металург. камбінат. Прам-сць: маш.-буд., нафтаперапр., коксахім., харчовая. Завод па апрасненні марской вады. Гадоўля вустрыц. Рыбалоўства. Арх. помнікі 12—19 ст. Ваен.-марская база.
т. 15, с. 434
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)