ТАРАНЕ́НКА Леанід Аркадзевіч (н. 13.6.1956, г. Маларыта Брэсцкай вобл.),

бел. спартсмен (цяжкая атлетыка; I і II цяжкая вага). Засл. майстар спорту СССР (1980). Скончыў Бел. ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1979). З 1977 інструктар Спарт. к-та Беларусі; у 1994—2000 трэнер і эксперт зборных каманд Індыі па цяжкай атлетыцы. Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква), сярэбраны прызёр XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). Чэмпіён свету (1980, 1991), бронз. прызёр (1979). Чэмпіён Еўропы (1980, 1988, 1991, 1992, 1996). 19-разовы рэкардсмен свету.

Л.А.Тараненка.

т. 15, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)