ТАРА́Н Павел Андрэевіч (н. 18.10.1916, с. Шолахава Нікапальскага р-на Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
ваенны лётчык. Двойчы Герой Сав. Саюза (1942, 1944). Ген.-лейт. авіяцыі (1967). Скончыў Качынскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1938), Ваен. акадэмію Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1937. Удзельнік паходу ў Зах. Украіну (1939), сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір звяна, эскадрыллі, бамбардзіровачнага авіяпалка. Ваяваў на Украіне, у Прыбалтыцы і Беларусі (рабіў рэйсы да бел. партызан, удзельнічаў у вызваленні Мінска, ліквідацыі мінскага «катла»). Зрабіў 386 баявых вылетаў. Пасля вайны да 1979 на камандных і штабных пасадах і ў цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.