геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1994). 3 валуны размешчаны на паўд. ускраіне в. Тапілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Шаравата-ружовы буйназярністы граніта-гнейс даўж. 3,7 м, шыр. 3,1 м, выш. 1,3 м, у абводзе 10,1 м, аб’ём 8 м³, маса 21 т. Шэры гнейс даўж. 3,7 м, шыр. 2,6 м, выш. 1 м, у абводзе 9,7 м, аб’ём 5,1 м³, маса 13,5 т. Ружавата-буры граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2—5 см) даўж. 3,7 м, шыр. 2,9 м, выш. 1,3 м, у абводзе 9,8 м, аб’ём 7,4 м³, маса 20 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. гадоў назад з Пд Фінляндыі.
вёска ў Шчучынскім с/с Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Шчучын—Астрына. Цэнтр раённага унітарнага с.-г.вытв. прадпрыемства. За 4 км на Пн ад г. Шчучын, 65 км ад Гродна, 11 км ад чыг. ст. Ражанка. 876 ж., 281 двор (2002). Дом культуры, б-ка. Каля вёскі геал. помнік прыроды Тапілішкаўскім валуны.
кветкавая расліна сям. складанакветных. Радзіма — Паўн. Амерыка. У Еўропе з 17 ст. На Беларусі вырошчваецца як кармавая расліна, часам дзічэе.
Шматгадовая травяністая расліна. Сцёблы прамыя, моцныя, аблісцелыя, апушаныя, выш. да 3 м. Лісце зубчастае, яйцападобнае, чаранковае, апушанае. Жоўтыя суквецці — кошыкі дыяметрам 6—10 см. Плод — сямянка Клубні (белыя, жоўтыя. фіялетавыя. чырв.) груша- або яйцападобныя. на кароткіх сталонах, скучаныя каля асновы сцябла. Маюць у сабе інулін, аскарбінавую к-ту. вітаміны групы B. карацін. мінер. рэчывы. Спажываюцца ў ежу. выкарыстоўваюцца для атрымання спірту, фруктозы. Харч., тэхн., кармавая. лек. расліна.
род насякомых сям. мурашак атр. перапончатакрылых. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей. Жывуць у розных ландшафтах, трапляюцца ў жыллі чалавека. Мурашнікі размяшчаюцца ў глебе, пад камянямі на прагравальных месцах: узгорках, палянах і інш.Найб. шматлікія віды Т.: пахучая, або мурашка блукаючая (T. erraticum), чорнагаловая (T. melanocephalum), сесіле (T. sessile) і інш. На Беларусі 2 віды; Т. няясная, або мурашка цёмная (T. ambiguum), — у Чырв. кнізе.
Даўж. Т. няяснай: самкі да 6 мм, самца да 5 мм, рабочай асобіны — да 3,5 мм. Сям’я складаецца з 20—30 самак і прыкладна 1,5 тыс. рабочых асобін. Афарбоўка чорная, цёмна-бурая. 1-ы сегмент брушка без лускавінкі (сістэмат. адзнака). Усёедныя.
сямейства млекакормячых атр. няпарнакапытных. 5 вымерлых і 1 сучасны род, 4 віды: Т. горны (Tapirus pinchaque), Т. цэнтральнаамерыканскі (T. bairdi), чапрачны, або індыйскі (T. indicus), — занесеныя ў Чырв. кнігу МСАП, і Т. раўнінны (T. terrestris). Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы і Паўд.-Усх. Азіі. Жывуць у забалочаных лясах, хмызняковых зарасніках.
Даўж. да 2 м, выш. ў карку да 1.2 м; маса да 300 кг. Тулава масіўнае. Морда заканчваецца невял. хабатком. Вочы маленькія. Ногі кароткія, тоўстыя, на пярэдніх па 4, на задніх па 3 пальцы. Скура тоўстая, з кароткімі цёмна-бурымі валасамі. Расліннаедныя. Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцянят у сярэднім раз за 15 мес. Лёгка прыручаюцца.
ТАПО́ЛЬСКАЯ (Topolska, сапр.Пяховяк, Piechowiak) Марыя Барбара (н. 21.5.1938, в. Кажмінак Велікапольскага ваяв., Польшча), польскі гісторык. Д-р габілітаваны (1984). Скончыла ун-т імя А.Міцкевіча ў Познані (1960). У 1973—76 ад’юнкт у Вышэйшай пед. школе пры ун-це ў Познані. З 1978 у Аддзяленні па вывучэнні замежнай Палоніі ў Познані (з 1992 Аддзяленне па вывучэнні нацыянальнасцей Польскай АН). З 1997 надзвычайны прафесар Ін-та гісторыі Вышэйшай пед. школы ў Зялёна-Гуры. Вывучае гісторыю культуры літ. і бел. зямель 15—20 ст., гісторыю Вял. Польшчы, праблемы этнічнай гісторыі, культуру польск. эміграцыі. Аўтар кн. «Шклоўскі маёнтак ва ўсходняй Беларусі ў XVII i XVIII ст.» (1969), «Чытач і кніга ў Вялікім княстве Літоўскім у эпоху Рэнесансу і барока» (1984) і інш.
род кветкавых раслін сям. вярбовых. Каля 110 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. Растуць у прырэчных і горных лясах, утвараюць невял. гаі. На Беларусі 3 віды Т.: белая, або серабрыстая (P. alba), дрыжачая, або асіна, і чорная, або ясакар (H. nigra). У культуру ўведзена каля 30 відаў, форм і гібрыдаў. Найб. вядомыя Т.: бальзамічная (P. balsamifera), духмяная (P. suaveolens), дэльтападобная (P. deltoides), канадская (P. canadensis), пірамідальная (P. pyramidalis) і інш.
Лістападныя, двухдомныя, ветраапыляльныя дрэвы выш. 30—45 (60) м. Жывуць да 150 гадоў. Крона шатра-, яйцападобная ці пірамідальная. Лісце чаргаванае, чаранковае, суцэльнае, залозіста-зубчастае або лопасцевае. Цвітуць пераважна да распускання лісця. Кветкі ў павіслых цыліндрычных каташках даўж. 3—15 см. Плод — каробачка. Драўніна лёгкая, белая, мяккая, выкарыстоўваецца ў папяровай, фанернай, мэблевай, запалкавай вытв-сцях, кара — для вырабу і афарбоўкі скур у жоўты колер. Дэкар., тэхн., лек. расліны.
традыцыйная рыбалоўная прылада славян; рухомая пастка. Лакальныя бел. назвы таптун, кош, баўтуха, сетка. На Беларусі бытавалі некалькі відаў: з прутоў (відаць, найб. старажытная), сеткавая на драўляным каркасе, сеткавая на абручах. Плеценая з прутоў Т. ўяўляла сабой кош у форме паўконуса, часта мела палку-ручку ці вяроўку, што мацавалася ў 2 месцах да абруча. Сеткавая на драўляным каркасе формаю падобна да плеценай. Каркас складаўся з уваходнага паўкруглага абруча і прымацаваных да яго прутоў, канцы якіх сыходзіліся. Сеткавая на абручах Т. найб. дасканалая па канструкцыі і больш зручная ў эксплуатацыі. Яе каркас складалі толькі абручы: першы ў форме паўкруга, наступныя 4—6 — круглыя (пры набліжэнні да глухога канца сеткавага мяшка іх памеры памяншаліся). Пастаянная форма снасці захоўвалася з дапамогай дугападобнай ручкі, адзін канец якой прымацоўвалі да ўваходнага абруча, другі — да глухога канца сеткавага мяшка. Рыбачылі Т. у зарослых месцах вадаёмаў: прытаплялі да дна і, боўтаючы нагамі ці шастом, заганялі рыбу ў пастку. Плеценая і сеткавая на абручах Т. характэрна для Палесся. У некат. мясцовасцях называлі сак. У наш час лоўля Т. забаронена.
рака ў Індыі. Даўж. 720 км, пл.бас. 88 тыс.км². Вытокі ў гарах Сатпура, цячэ ў глыбокай даліне па паўн.-зах.ч. Дэканскага пласкагор’я, упадае ў Камбейскі зал. Аравійскага м., утварае эстуарый. Рэжым мусонны. Сярэдні расход вады каля 650 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная на 50 км ад вусця. На Т. — г. Бурханпур, у эстуарыі — марскі порт Сурат.