ТАПІ́ЛІН Ігар Васілевіч (н. 22.7.1947, г. Краснадар, Расія),
бел. мастак. Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1973). З 1973 мастак-пастаноўшчык на кінастудыі «Беларусьфільм». Аформіў кінафільмы «Пра чырвоную шапачку» (1975), «Прыміце тэлеграму ў доўг» (1976), «Чалавек, які браў інтэрв’ю» (1986), «Маці Урагану» (1994), «Сівая легенда» (1995), «Кааператыў Палітбюро» (1996), «Бабін Яр» (2001). Сярод жывапісных работ: «Нацюрморт» (1991), «Парк» (1993), «Трафарэты» (1995), «Пасьянс» і «Юдзіф Алаферн» (абедзве 1997), «Адпачынак» (1998), «Правінцыяльны горад» (2000).
І.Тапілін Нацюрморт. 1991.
т. 15, с. 430
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)