горад на У Казахстана, цэнтр Талды-Курганскай вобл. На р. Каратал, у перадгор’ях Джунгарскага Алатау. Засн. ў 2-й пал. 19 ст., да 1920 сяло Гаўрылаўка, з 1944 горад. Каля 150 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., швейная, абутковая, мэблевая, буд. матэрыялаў. Гіст.краязнаўчы музей. Тэатр.
горад у цэнтр.ч. Іспаніі, у Новай Кастыліі, на р. Таха. Адм. ц. аўтаномнай вобл. Кастылія-Ламанча і прав. Таледа. Каля 70 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Стараж. рамесніцкі цэнтр (вытв-сць металавырабаў, у т. л. атрыбутаў карыды — клінкі, бандэрыльі і інш.; керамічных, шаўковых, шарсцяных вырабаў). Турызм.
У старажытнасці паселішча іберыйскага племя карпетанаў. У 192 да н.э. заваяваны рымлянамі. Пры вестготах стаў сталіцай (з 567) іх дзяржавы і гал.рэліг. цэнтрам (сіноды 400, 589 і інш.). У 713 заваяваны арабамі (наз. Тулайтула), быў важным гасп., паліт. (з 1031 сталіца эмірата) і культ. цэнтрам. Адваяваны ў 1085 Альфонсам VI Храбрым (гл. ў арт.Альфонсы). З 1087 сталіца Кастылі і і гал.паліт. (картэсы 1480, 1502, 1538), гасп. (выраб шоўку. сукна, зброі, керамікі; у 1-й пал. 16 ст. — 50 тыс. рамеснікаў), гандл. і культ.цэнтр. У 1520—21 Т. — гал. цэнтр паўстання камунерас Пасля пераносу сталіцы ў 1561 у Мадрыд страціў былое значэнне. У час грамадз. вайны 1936—39 цэнтр франкістаў.
Горад захаваў сярэдневяковую планіроўку. Захаваліся рэшткі рым. цырка, акведука, умацаванняў і мастоў 13—15 ст. Сярод помнікаў маўрытанскай архітэктуры: вароты Пуэрта Бісагра Антыгуа (9 ст.) і Пуэрта дэль Соль (12 ст.: абодва перабудаваны ў 14 ст.); касцёлы Санта-Крыста дэ ла Лус (б. мячэць Баб Мардум, 960), Санта-Марыя ла Бланка (б. сінагога. 1180—13 ст.), Санта-Томе (14 ст.), Санта-Дамінга эль Антыгуа (позні рэнесанс, інтэр’еры абодвух жывапіс Эль Грэка), гатычны сабор (1226—1493, арх. А. і Э. дэ Эгас і інш.; шматлікія капэлы, вітражы, разныя лавы, рэтабла 14—16 ст.), замак Алькасар (13—18 ст.). Горад абвешчаны нац. запаведнікам старадаўняга дойлідства. гіст. цэнтр уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны Музеі: Дом-музей Эль Грэка. археал. правінц., Лерма (маст. збор).
Літ.:
Малицкая К.М. Толедо — старая столица Испании. М., 1968.
ТАЛЕЙРА́Н, Талейран-Перыгор (Talleyrand-Périgord) Шарль Марыс (13.2.1754, Парыж — 17.5.1838), французскі дзярж. дзеяч, дыпламат.
Князь Беневенцкі (1806—15), герцаг Дзіно (з 1817). У 1775—91 генеральны вікарый, біскуп. У 1789 выбраны ад духавенства ў Ген. штаты; далучыўся да трэцяга саслоўя. Ініцыятар дэкрэта аб перадачы царк. зямель у распараджэнне нацыі. Пасля звяржэння манархіі (1792) у эміграцыі (да 1796). У 1797—1807 міністр замежных спраў Францыі. У 1808 уступіў у тайныя зносіны з рас. імператарам Аляксандрам I, пазней з аўстр. міністрам замежных спраў К.В. фон Метэрніхам. У 1814—15 у перыяд 1-й рэстаўрацыі Бурбонаў кіраўнік урада і міністр замежных спраў. На Венскім кангрэсе 1814—15 узначальваў франц. дэлегацыю. Выкарыстаўшы супярэчнасці паміж краінамі-пераможцамі, дамогся расколу антыфранц. кааліцыі еўрап. дзяржаў і прыняцця выгадных для Францыі рашэнняў. У 1830—34 пасол у Лондане.
Літ.:
Тарле Е.В. Талейран. М., 1962;
Борисов Ю.В. Шарль Морис Талейран. 2 изд. М., 1989.
высокая ступень прыроднай адоранасці і развіцця здольнасцей да пэўнага віду дзейнасці. Фарміруецца з ранняга дзяцінства як выяўленне задаткаў і схільнасцей да пэўнага віду дзейнасці. Станаўленню Т. садзейнічаюць своечасовае дыягнаставанне здольнасцей і сістэматычная работа над іх развіццём. Т. можа выяўляцца ва ўсіх сферах жыцця (навук., паліт., маст. і інш.) і характарызуецца прынцыповай навізной, высокай дасканаласцю вынікаў творчай дзейнасці.
буйная сярэбраная высокай пробы манета еўрап. краін 16—19 ст., грашова-лікавая адзінка, вагавая адзінка для серабра. З’яўленне Т. выклікала пераход ад грашова-лікавага перыяду гроша да талернага ў гаспадарцы еўрап. краін. Першыя Т. адпавядалі залатому дукату (да 1559), выбіты ў 1484 у Ціролі, у 1500 у Саксоніі. У 16—17 ст. Т. меў нефіксаваны курс. Манета Прусіі 1765—90, намінал мясц. эмісій папяровых бонаў Прусіі 19 ст. Гандлёвы Т. біўся для арабскіх княстваў, Йемена, Франц. берага Самалі, Эфіопіі і інш. тэрыторый у 20 ст. шэрагам еўрап. краін па стапе 18 ст. У 18—19 ст. манеты талернага тыпу атрымліваюць нац. назвы (напр., долар) і асобныя стандарты ўтрымання серабра. У бел. пісьмовых крыніцах 2-й пал. 16—1-й пал. 18 ст. тэрмін Т. (таксама таляр, тарэль) сустракаецца з удакладненнем: біты, імперыяльны, новы, стары, тварды, цалковы. Асн. грашовая адзінка і адзін з наміналаў банкнотаў Варшаўскага княства 1810.
цярпімасць асобнага індывіда або супольнасці людзей да прадстаўнікоў інш. канфесій, паліт. партый, грамадскіх арганізацый, а таксама да іншадумства, чужых поглядаў, вераванняў і паводзін. Звычайна складваецца на працягу многіх гадоў у працэсе сацыялізацыі асобы пад уплывам сац. фактараў, грамадска-паліт. працэсаў, асаблівасцей этнакульт. развіцця, канфесіянальнай сітуацыі і г.д. Вызначаецца здольнасцю адначасова адзначаць станоўчыя і адмоўныя бакі псіхалогіі, паводзін чалавека ці груп людзей. Т. — важная прыкмета агульнай і паліт. культуры, неабходны элемент грамадз. супольнасці і прававой дзяржавы, дэмакратыі і гуманізму, ідэалагічнага і паліт.плюралізму. Яе разглядаюць як неабходную ўмову паспяховага вырашэння разнастайных асабістых і грамадскіх праблем шляхам узаемнага ўліку інтарэсаў, пошуку згоды і магчымых кампрамісаў. Праявы неталерантных адносін найчасцей выкліканы неспрыяльнымі сац.-эканам., грамадска-паліт. абставінамі. пагаршэннем умоў для ўсебаковага развіцця нац. культур і моў. Тыповы прыклад недастатковай Т. — непрыняцце пэўных ідэй, меркаванняў толькі таму, што яны выказаны непрафесіяналамі. У палітыцы Т. азначае цярпімае стаўленне да апазіцыі. Для ментальнасці і нацыянальнага характару беларусаў характэрны этнакульт. і рэліг. Т., аб чым сведчаць адсутнасць на бел. землях вострых, крывавых канфліктаў на этн. і канфесіянальнай глебе, працяглае мірнае суіснаванне нац. супольнасцей, канфесій, плённае ўзаемадзеянне розных нар. традыцый, звычаяў, абрадаў і інш.
аслабленне або страта здольнасці арганізма да імуннага адказу на канкрэтны антыген (у выніку яго папярэдняга ўвядзення). Выяўлена ў пазваночных жывёл і чалавека. Месца фарміравання Т.і. — цэнтр. (тымус, касцявы мозг) і перыферычныя (селязёнка, лімфатычныя вузлы) лімфоідныя органы. Адрозніваюць натуральную Т.і. (напр., да аўтаантыгенаў — асабістых антыгенаў арганізма) і штучную (напр., індуцыраваную мікробнымі антыгенамі). Бывае прыроджаная і набытая. Страта Т.і. да аўтаімунагенаў прыводзіць да развіцця аўтаімунных хвароб.
самагучальны ударны музычны інструмент. Складаецца з 2 метал. дыскаў (з чашападобнымі ўзвышэннямі ў цэнтры), якімі ўдараюць адзін аб адзін і глушаць, прыціскаючы да грудзей. Па памерах і характары гучання бываюць малыя (дыяметр 25—35 см), сярэднія (37,5—45 см), вял. (47,5—60 см); «турэцкія» (яркага гучання), «кітайскія» (з прыгукам гонга), педальныя («чарльстон», ці джазавыя), «антычныя» («кроталы» — самыя малыя па памерах) і інш. Ужываюць і 1 Т., падвешаную на руцэ або штатыве, па якой б’юць палкай ад літаўраў і інш. Вядомы са стараж. часоў. У сімф. аркестр уведзены ў канцы 18 ст. Выкарыстоўваюцца ў бел.нар.інстр. музыцы (вядомы з 17—18 ст. ў складзе «янычарскіх капэл»). Спалучэнні Т. і барабана, Т. як састаўной часткі і нар. ударнай устаноўкі з педаллю (у якой, акрамя барабана, шумёлы, бубен, клякотка і інш.) складаюць характэрныя рысы бел.нар.інстр. музыкі з адметнымі мясц. традыцыямі.
члены ультракансерватыўнага радыкальнага ісламскага руху «Талібан» у Афганістане, створанага ў 1994 на тэр. Пакістана выпускнікамі рэліг.мусульм. вучылішчаў. Абвясцілі сваёй мэтай стварэнне «сапраўднай ісламскай» дзяржавы і барацьбу супраць урада Б.Рабані і ўсіх груповак муджахідаў, якія змагаліся за ўладу пасля вываду з Афганістана сав. войск у 1989. Гэтыя лозунгі забяспечылі Т. шырокую падтрымку насельніцтва, калі ў кастр. 1994 года іх атрады ўвайшлі на тэр. Афганістана. Неўзабаве Т. захапілі г. Кандагар, які стаў месцам знаходжання іх кіраўніцтва, у 1995 — г. Герат, а ў вер. 1996 — Кабул. У 1997 «Талібан» абвясціў стварэнне «Ісламскага эмірата Афганістан» на чале з мулой Мухамедам Амарам, які атрымаў тытул «уладара прававерных». Да канца 1990-х г. Т. кантралявалі б.ч.тэр. Афганістана, на якой былі ўведзены законы шарыяту ў надзвычай жорсткай інтэрпрэтацыі (забарона кіно і тэлебачання, адмова жанчынам у праве на адукацыю і працу і г.д.). Абапіраліся пераважна на пуштунаў у процівагу «паўночнаму альянсу» з таджыкаў, узбекаў і хазарэйцаў на чале з Рабані. Апафеозам палітыкі ліквідацыі ўсяго «неісламскага» стала знішчэнне Т. статуй Буды ў прав. Баміян, якія ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Гэта прывяло да амаль поўнай ізаляцыі рэжыму «Талібан» на міжнар. арэне. На тэр., якую кантралявалі Т., знайшлі прытулак кіраўнікі арг-цый, што абвінавачваліся ЗША у дачыненні да тэрактаў у Нью-Йорку 11.9.2001, таму ЗША з войскамі «паўночнага альянсу» восенню 2001 пачалі ваен. аперацыю супраць Т., якая прывяла да звяржэння іх улады.
Літ.:
Марсден П. Талибан: Война и религия в Афганистане: Пер. с англ.М., 2002.
горад на ПнУ ЗША, у штаце Агайо. Засн. ў 1837. 312,2 тыс.ж., з прыгарадамі каля 650 тыс. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог, буйны порт на воз. Эры. Аэрапорт. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, аўтамаб. (вытв-сць вузлоў і дэталей аўтамабіляў, аўтамашын павышанай праходнасці), агульнае машынабудаванне, суднабудаванне, металаапрацоўка шкляная (буйнейшыя ў краіне прадпрыемствы), нафтаперапр., хім., харчовая. Ун-т.