самагучальны ударны музычны інструмент. Складаецца з 2 метал. дыскаў (з чашападобнымі ўзвышэннямі ў цэнтры), якімі ўдараюць адзін аб адзін і глушаць, прыціскаючы да грудзей. Па памерах і характары гучання бываюць малыя (дыяметр 25—35 см), сярэднія (37,5—45 см), вял. (47,5—60 см); «турэцкія» (яркага гучання), «кітайскія» (з прыгукам гонга), педальныя («чарльстон», ці джазавыя), «антычныя» («кроталы» — самыя малыя па памерах) і інш. Ужываюць і 1 Т., падвешаную на руцэ або штатыве, па якой б’юць палкай ад літаўраў і інш. Вядомы са стараж. часоў. У сімф. аркестр уведзены ў канцы 18 ст. Выкарыстоўваюцца ў бел.нар.інстр. музыцы (вядомы з 17—18 ст. ў складзе «янычарскіх капэл»). Спалучэнні Т. і барабана, Т. як састаўной часткі і нар. ударнай устаноўкі з педаллю (у якой, акрамя барабана, шумёлы, бубен, клякотка і інш.) складаюць характэрныя рысы бел.нар.інстр. музыкі з адметнымі мясц. традыцыямі.