Тамерфорс (фін. Tampere, швед. Tammerfors), горад на ПдЗ Фінляндыі, на пратоцы паміж азёрамі Нясіярві і Пюхяярві. Каля 190 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Азёрны порт. Аэрапорт. Важны прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд., тэкст., цэлюлозна-папяровая, харчовая. ГЭС. Ун-ты. Музеі: маст.гар., сучаснага мастацтва, маст. галерэя.
Упершыню згадваецца ў 1405 (шведская назва Тамерфорс). У 1779 атрымаў гар. права. У 1809 далучаны да Рас. імперыі. З 1821 меў права бяспошліннага ўвозу сыравіны і абсталявання. Да сярэдзіны 19 ст. стаў буйным тэкстыльным цэнтрам. У 1896 у Т. 278 прамысл. прадпрыемстваў.
горад на У Мексікі, штат Тамаўліпас, у вусці р. Пану. 14 Каля 400 тыс.ж. (2001); утварае агламерацыю з г. Сьюдад-Мадэра. Порт на беразе Мексіканскага зал. (экспарт нафты і нафтапрадуктаў). Вузел чыгунак і аўтадарог, прадукта-, газа- і нафтаправодаў. Аэрапорт. Цэнтр буйнейшага ў краіне раёна здабычы і перапрацоўкі нафты. Прам-сць: хім., харчасмакавая, с.-г. машынабудаванне. Рыбалоўства.
храмоўнікі, ваенна-манаскі ордэн, заснаваны ў 1119 у Іерусаліме франц. рыцарамі. Назва ад месцазнаходжання першапачатковай рэзідэнцыі паблізу месца, дзе, паводле падання, знаходзіўся храм Саламона. Ордэн Т. засн. для абароны паломнікаў заваяваных крыжаносцамі краін ад мусульман. Дзякуючы ахвяраванням вернікаў, занятку гандлем і ліхвярствам, ён ператварыўся ў буйнейшага феадала і банкіра Б. Усходу і Зах. Еўропы. У 13 ст. колькасць рыцараў дасягнула 15 тыс. Папства неаднаразова выкарыстоўвала Т. у барацьбе з ерасямі і нар. паўстаннямі. Пасля правалу крыжовых паходаў Т. асталяваліся ў Еўропе, пераважна ў Францыі. Франц. кароль Філіп IV Прыгожы баяўся росту магутнасці Т., імкнуўся завалодаць багаццем ордэна, таму ў 1307 дамогся арышту Т. і ўзбудзіў супраць іх інквізіцыйны працэс. У 1310 рыцары абвінавачаны ў маніхействе і на чале з магістрам спалены на агні, а маёмасць ордэна перайшла ў каралеўскую казну. У 1312 папа Клімент V скасаваў ордэн Т.
ТА́МСААРЭ (Tammsaare) Антон (сапр.Ханзен; 18.1.1878, хутар Тамсаарэ-Пых’я Ярваскага пав., Эстонія — 1.3.1940),
эстонскі пісьменнік. Вучыўся ў Тартускім ун-це (1907—11). Друкаваўся з 1901. У ранніх аповесцях «Дзве пары і адзінокі» (1902), «Старыя і маладыя» (1903), рамане «Гаспадар з Кырбоя» (1922) жыццё сялянства; у аповесцях «Маладыя душы» (1909), «Муха» (1917) і інш. побыт эст. інтэлігенцыі. Вяршыня яго творчасці — эпапея «Праўда і справядлівасць» (т. 1—5, 1926—33) пра гіст. лёс эст. народа з 1870-х да 1920-х г. Аўтар драмы «Юдзіф» (1921), алегарычнай п’есы-памфлета «Каралю холадна» (1936), філас.-сатыр. рамана «Новы Нячысцік з Пекла» (1939). Для яго твораў характэрна рэаліст. адлюстраванне сац. супярэчнасцей, нар. гумар, глыбокі псіхалагізм. На бел. мову асобныя творы Т. пераклалі А.Жук, А.Кудравец, М.Ракітны.
Тв.:
Бел.пер. — Аповесці. Мн., 1980;
Рус.пер. — Соч.Т. 1—6. М., 1966—68.
Літ.:
Сиймискер Х. Жизнь и творчество А.Х.Таммсааре. М., 1978.
ТАМТА́М, там-там (тэрмін засн. на гукаперайманні, запазычаны ў Індыі),
самагучальны ўдарны муз. інструмент; разнавіднасць гонга. З канца 18 ст. выкарыстоўваецца ў сімф. аркестры. Гукі нараджаюцца ад удараў калатушкамі з войлачным лямцавым наканечнікам аб масіўны металічны дыск (дыяметр 600—1500 мм), падвешаны на рамцы.
у міфалогіі і рэлігіі стараж. семіцкіх народаў бог урадлівасці, які штогод памірае і ўваскрасае. Паводле стараж. шумерскага міфа Т. — бог-пастух, каханы і муж багіні Інаны, якая аддала яго ў падземнае царства «як замену» сябе самой. Т. выратавала яго сястра Гештынана, якая пагадзілася праводзіць пад зямлёй замест брата палавіну кожнага года (у гэты час Т. апякае зямлю, якая квітнее і пладаносіць). У фінікійскай міфалогіі Т. адпавядае Адоніс.
дынастыя імператараў Кітая ў 618—907. Засн. Лі Юанем, які пасля забойства ў 618 апошняга імператара з дынастыі Суй абвясціў сябе імператарам Гао-цзу (619—626]. Яго сын Лі Шымінь [Тайцзун; 626—649] да 628 канчаткова аб’яднаў Кітай, падавіўшы сял. паўстанні і мяцяжы сепаратыстаў. Пры першых імператарах Т. канчаткова склалася сістэма дзярж. экзаменаў (праіснавала да пач. 20 ст.), набыло развіццё сялянскае надзельнае землекарыстанне, паводле якога кожная сям’я атрымала вызначаны зямельны надзел. Да сярэдзіны 8 ст. танскія імператары ажыццяўлялі актыўную экспансіянісцкую палітыку; кіт. кантроль усталяваны на працягу ўсяго Вял. шаўковага шляху да Ферганскай даліны. Перыяд Т. адзначаны росквітам кіт. культуры, асабліва паэзіі (Ду Фу, Лі Бо). Але хуткі рост насельніцтва прывёў да недахопу ворнай зямлі, росту жабрацтва і вострага ўнутр. крызісу. У 751 танскія войскі разбіты арабамі пры Таласе. Моцна знясіліў дзяржаву мяцеж Ань Лушаня (755—763). Канчатковы ўдар імперыі Т. нанесла Хуан Чао паўстанне 874—901. У 907 апошні танскі імператар Лі Чжу скінуты военачальнікам Чжу Вэнем.
Оза, рака ў Кеніі. Даўж. каля 800 км, пл.бас. 19 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Абердэр, у верхнім цячэнні перасякае ўскраіну Усх.-Афрыканскага пласкагор’я, утварае парогі і вадаспады (Кора). Упадае ў Індыйскі ак., у вусці — пясчаны бар. Мнагаводная ў перыяд летніх дажджоў. Сярэдні расход вады каля 240 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
возера ў Эфіопіі, на Эфіопскім нагор’і. Размешчана на выш. 1830 м, у тэктанічнай катлавіне, падпруджана вулканічнай лавай. Пл. 3,1—3,6 тыс.км² (мяняецца па сезонах года). Глыб. да 70 м. Шмат астравоў (найб.в-аў Дэк). Упадаюць шматлікія рэкі (найб.р. Малы Абай); выцякае р. Абай (Блакітны Ніл). Рыбалоўства. Суднаходства. Гал. прыстані — Гаргора, Бахр-Дар.
ТАНА́ЕЎ Вячаслаў Сяргеевіч (28.3.1940, в. Акулава Бежацкага р-на Цвярской вобл., Расія — 19.7.2002),
бел. вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі і інфарматыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (2000; чл.-кар. 1994), д-рфіз.-матэм.н. (1978), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў Крымскі пед.ін-т (1962). З 1963 у Ін-це цепла- і масаабмену, з 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН (з 1987 дырэктар). З 1996 ген. дырэктар НДА «Кібернетыка». Адначасова з 1979 праф.БДУ. Навук. працы па даследаванні аперацый, тэорыі прыняцця рашэнняў, мадэліраванні інтэлектуальных працэсаў, тэорыі і метадах аптымізацыі і іх выкарыстання ў аўтам. сістэмах праектавання, планавання і кіравання. Распрацаваў асновы агульнай тэорыі параметрычнай дэкампазіцыі экстрэмальных задач. Развіў тэорыю раскладаў («Тэорыя раскладаў. Аднастадыйныя сістэмы», 1984, з В.С.Гардонам, Я.М.Шафранскім; «Тэорыя раскладаў. Шматстадыйныя сістэмы», 1989, з Ю.Н.Сацковым, В.А.Струсевічам; абедзве перавыд. 1994 на англ. мове; «Тэорыя раскладаў. Групавыя тэхналогіі», 1998, з М.Я.Кавалёвым, Шафранскім), распрацаваў метады аптымізацыі дэтэрмінаваных абслуговых сістэм і рэжымаў іх функцыянавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Введение в теорию расписаний. М., 1975 (разам з В.В.Шкурбам);
Декомпозиция и агрегирование в задачах математического программирования. Мн., 1987;
Математические модели и методы календарного планирования. Мн., 1994 (разам з Ю.Н.Сацковым, В.А.Струсевічам).