Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сава, ✂, ж.

Драпежная начная птушка з вялікай круглай галавой, з вялікімі вачамі і кароткай загнутай дзюбай.

|| прым. савіны, ✂.

савакупіцца, ✂; зак. (кніжн.).

Здзейсніць палавы акт.

|| незак. савакупляцца, ✂.

|| наз. савакупленне, ✂.

саван, ✂, м.

Пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка.

|| прым. саванны, ✂.

саванна, ✂, ж.

Трапічны стэп з рэдкімі дрэвамі і хмызнякамі.

|| прым. саванны, ✂.

савет, ✂, м.

  1. Прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады ў былым СССР, адна з форм палітычнай арганізацыі грамадства.

    • Улада Саветаў.
    • С. нацыянальнасцей.
    • Вярхоўны С. Беларусі.
    • Сельскі С.
    • Гарадскі С.
    • Мясцовыя Саветы.
  2. Назва некаторых органаў дзяржаўнага кіравання, якія складаюцца з выбарных або прызначаных асоб і маюць кіруючае значэнне ў жыцці дзяржавы, у дзейнасці якой-н. галіны гаспадаркі.

    • Савет Міністраў рэспублікі.
  3. Распарадчы або дарадчы калегіяльны орган пры якой-н. установе, арганізацыі, таварыстве і пад.

    • Савет Бяспекі ААН.
    • Вучоны с. інстытута.
    • Педагагічны савет школы.
    • С. атрада.
    • Мастацкі с. тэатра.

саветалогія, ✂, ж.

У зарубежнай паліталогіі: вывучэнне жыцця былога Савецкага Саюза.

|| прым. саветалагічны, ✂.

саветнік, ✂, м.

Назва пасады у некаторых установах (пасольствах, міністэрствах і пад.), а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

  • С. пасольства.
  • С. юстыцыі.
  • С. дырэкцыі.

саветолаг, ✂, м.

Спецыяліст па саветалогіі.

савецкі, ✂.

  1. Які мае адносіны да Савета, заснаваны на кіраванні Саветамі як органамі дзяржаўнай улады.

    • Савецкая ўлада.
    • Савецкая дзяржава.
    • Савецкая мірная ініцыятыва.
  2. Адданы справе і ідэалам краіны Саветаў, які выражае гэтыя ідэалы і інтарэсы.

    • С. пункт погляду.

савець, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і салавець.

|| зак. пасавець, ✂.