Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

смага, , ж.

  1. Моцнае жаданне піць.

    • С. не давала нармальна працаваць.
    • Сагнаць смагу (напіцца вады).
  2. перан., да чаго.

    • Моцнае імкненне да чаго-н. (разм.).
    • С. да жыцця.

смаглы, .

Пра губы: перасохлы, сасмаглы.

  • Смаглыя вусны.

смагнуць, ; незак.

  1. Мучыцца ад смагі, гарачыні.

    • С. без вады.
  2. Пра губы, горла, рот: перасыхаць, сохнуць.

    • У горле смагне.
  3. перан. Моцна хацець чаго-н.; прагнуць.

    • С. працы.

|| зак. высмагнуць, і сасмагнуць, .

смажаніна, , ж.

Страва з мяса, прыгатаваная смажаннем.

  • Гарнір да смажаніны.

смажонка, і смажанка, , ж.

Тое, што і смажаніна.

смажыцца, ; незак.

  1. Пад уздзеяннем агню рабіцца гатовым да ўжывання.

    • На пліце смажыцца мяса.
  2. перан. Знаходзіцца на гарачыні, на спёцы (разм.).

    • С. на сонцы.

|| зак. засмажыцца, і сасмажыцца, .

смажыць, ; незак.

  1. Гатаваць на агні (рыбу, мяса, грыбы і пад).

    • С. каўбасы.
  2. безас. Пра сухасць у роце ад смагі.

    • Смажыць ад салёнага.
  3. Паліць (пра сонца).

    • Сонца смажыць цэлы дзень.

|| зак. засмажыць, і сасмажыць, .

|| наз. смажанне, .

смажэнне, , н. (разм.).

Тое, што і смажаніна.

смак, , м.

  1. Адно са знешніх адчуванняў чалавека, органам якога з’яўляецца слізістая абалонка языка і ротавая поласць.

  2. Адчуванне на языку, у роце або ўласцівасць ежы, якая з’яўляецца крыніцай гэтага адчування.

    • Кіслы на с. яблык.
  3. перан. Сэнс, цікавасць, вастрыня чаго-н.

    • У гэтым эпізодзе ўвесь с. анекдота.
    • Ён адчуваў с. у працы.

|| прым. смакавы, .

смакаваць, ; незак.

  1. Есці або піць паволі, з асалодай, каб адчуць смак (у 1 знач.).

    • С. кляновы сок.
  2. Есці ці піць на пробу; каштаваць.

    • С. кожны глыток.
  3. перан. Успрымаць, адчуваючы асаблівае задавальненне, цешыцца, радавацца чым-н.

    • С. апошнія навіны.

|| наз. смакаванне, .