істужка, ✂ і стужка, ✂, ж.
-
Вузкая палоска тканіны.
- Шаўковая і.
- І. ўплецена ў касе.
-
Доўгая вузкая паласа з якога-н. матэрыялу.
- Ізаляцыйная і.
- Кінематаграфічная і. (кінаплёнка).
- І. ракі (перан.).
-
Рухомае перадатачнае палатно ў некаторых механізмах.
|| прым. істужкавы, ✂, стужкавы, ✂, істужачны, ✂ і стужачны, ✂.
стабілізавацца, ✂; зак. і незак.
Дайсці (даходзіць) да ўстойлівага становішча.
- Падвоз гародніны на рынках стабілізаваўся.
|| наз. стабілізацыя, ✂.
стабілізаваць, ✂; зак. і незак.
Давесці (даводзіць) да ўстойлівага стану што-н.
|| наз. стабілізацыя, ✂.
стабілізатар, ✂, м. (спец.).
-
Прыбор, устройства для надання ўстойлівасці, пастаяннага становішча чаму-н. (у лятальных апаратах, на суднах
і пад.), для стабілізацыі якога-н. працэсу.
- С. лятальнага апарата.
- С. току.
-
Рэчыва, якое затрымлівае працэс змянення якога-н. іншага рэчыва, саставу.
|| прым. стабілізатарны, ✂.
стабільны, ✂.
Устойлівы, пастаянны, які не мяняецца.
- С. прыбытак.
- Стабільныя падручнікі.
- Стабільнае напружанне.
|| наз. стабільнасць, ✂.
ставаць, ✂; безас.; незак.
-
Хапаць чаго-н. для каго-, чаго-н.
- На ўсё гэта не стае ні сіл, ні часу.
-
Мець магчымасці, сілы, здольнасці рабіць што-н.
ставіцца, ✂; незак.
Выражаць свае адносіны да каго-, чаго-н.
- Ён добра с. да разумных прапаноў.
- Уважліва с. да патрэб людзей.
|| зак. паставіцца, ✂.