Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

свабода, , ж.

  1. У філасофіі: магчымасць праяўлення суб’ектам сваёй волі на аснове пазнання законаў развіцця прыроды і грамадства.

    • Суадносіны свабоды і неабходнасці.
  2. Незалежнасць, адсутнасць абмежаванняў, якія звязваюць грамадска-палітычнае жыццё і дзейнасць якога-н. класа, усяго грамадства або яго членаў.

    • Барацьбіты за свабоду народа.
    • С. слова.
    • С. выбару веравызнання.
  3. Увогуле — адсутнасць якіх-н. абмежаванняў у чым-н.

    • Даць больш свабоды моладзі ў арганізацыі свайго адпачынку.
  4. Стан таго, хто не знаходзіцца ў заключэнні, у няволі.

    • Выпусціць на свабоду.

свабодалюбівы, і свабодалюбны, .

Які любіць свабоду, незалежнасць, прасякнуты любоўю, імкненнем да свабоды, да незалежнасці.

  • С. народ.

свабодалюбнасць, , ж.

Тое, што і свабодалюбства.

свабодалюбства, , н.

Любоў к свабодзе, імкненне да яе, барацьба за яе.

свабодамыснасць, , ж.

Свабодны і незалежны склад думак.

свабодамысны, .

Які адрозніваецца, вызначаецца свабодамыснасцю.

  • С. вучоны.

свабодны, .

  1. Які карыстаецца свабодай.

    • Свабодныя народы.
    • Свабодная праца.
    • Свабодныя рэспублікі.
  2. Незалежны, не звязаны ні з кім якімі-н. абавязкамі, адносінамі.

    • С. мастак.
  3. Які не ведае перашкод, абмежаванняў, не адчувае сораму.

    • Надта свабодныя паводзіны.
  4. Які працякае, адбываецца лёгка, без замінак.

    • Свабоднае дыханне.
    • Свабодныя рухі рукамі.
    • Свабодна (прысл.) гаварыць на кітайскай мове.
  5. Нікім або нічым не заняты; вольны.

    • Свабоднае месца ў партэры.
    • Свабодная кабіна з тэлефонам.
    • Свабодныя рукі (нічым не занятыя).
  6. Раскошны, не цесны.

    • Свабоднае паліто.
    • У тэатры прыгожа і свабодна (прысл.).
  7. Які не знаходзіцца ў дадзены момант у карыстанні.

    • Свабодныя грошы.
  8. Які ні да чаго не прымацаваны.

    • С. канец ланцуга.
  9. свабодна, прысл. Проста, лёгка, без цяжкасцей (разм.).

    • Тут с. можна памясціцца.
    • У горадзе, бывала, с. купіш патрэбную рэч.

|| наз. свабоднасць, .

сваволіць, ; незак.

  1. Гарэзаваць, дурэць.

    • Наглядай, каб дзеці не сваволілі.
  2. Паступаць у адпаведнасці са сваёй воляй, не зважаючы ні на што.

  3. Весці сябе несур’ёзна, легкадумна; буяніць.

    • Хлопец сталы, а сваволіць.

|| зак. насваволіць, .

|| наз. сваволенне, .

свавольнік, і сваявольнік, , м.

  1. Той, хто сваволіць; гарэза, дуронік.

    • Не дзеці, а свавольнікі.
  2. Упарты, свавольны чалавек.

    • Ты паступаеш, як с.
  3. Несур’ёзны, легкадумны чалавек.

|| ж. свавольніца, і сваявольніца, .

свавольніцтва, , н.

Тое, што і свавольства.