Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сябар, , м.

  1. Той, хто звязаны з кім-н. сяброўствам.

    • Мой найлепшы с.
  2. чаго. Прыхільнік, абаронца.

    • Сябры прыроды.

|| прым. сяброўскі, .

сябе, займ.

Указвае на адносіны дзеяння да таго, хто яго ўтварае (дзейніка), адпавядаючы па сэнсу асабовым займеннікам любой асобы і ліку.

  • Расказаць пра с.
  • Паставіць сабе многа задач.
  • Размеркаваць паміж сабою.
  • Думаць пра с.

  • Выйсці з сябе — раззлавацца.

  • Замкнуцца ў сабе — адасобіцца ад іншых.

  • Не па сабе каму (разм.) — няёмка (пра стан збянтэжанасці, разгубленасці і пад.).

  • Па сабе (разм.) — па свайму густу.

  • Сам не ў сабе (разм.) — пра таго, хто страціў душэўны спакой.

  • У сябе хто (разм.) — у сваім доме, пакоі і пад.

сябелюб, , м. (разм.).

Сябелюбівы чалавек, эгаіст.

сябелюбівы, .

Які любіць толькі сябе, эгаістычны.

сябелюбства, і сябелюбнасць, , н.

Клопаты выключна пра сябе, пра свае інтарэсы, эгаізм.

сябра, , м.

Тое, што і сябар.

сябраваць, ; незак.

Знаходзіцца з кім-н. у сяброўстве.

|| зак. пасябраваць, .

сяброўка, , ж.

Дзяўчынка, дзяўчына або жанчына, якая сябруе з кім-н.

сяброўскі, .

  1. гл. сябар.

  2. Заснаваны на дружбе, добразычлівы.

    • Сяброўская атмасфера.
    • Пагаварыць па-сяброўску (прысл.).
  3. Які ўмее сябраваць.

    • А ты — хлопец с.

сяброўства, , н.

Адносіны паміж кім-н., якія грунтуюцца на духоўнай блізкасці, агульнасці інтарэсаў, узаемнай прыхільнасці і пад.