су...,
-
Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і абазначае:- 1) сумеснасць, саўдзел,
напр. сунаймальнік, суадказчык, сустаршыня; - 2) падабенства,
напр. суглінак, супесак, сукравіца; - 3) сукупнасць, зборнасць,
напр. суквецце, суплоддзе.
- 1) сумеснасць, саўдзел,
-
Ужыв. пры ўтварэнні прыметнікаў і абазначае:- 1) суадноснасць пэўнай якасці паміж прадметамі,
напр. суадносны, сугучны; - 2) збліжэнне, супадзенне ў прасторы або ў часе,
напр. сучасны, сумежны.
- 1) суадноснасць пэўнай якасці паміж прадметамі,
-
Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае сумеснасць, суправаджэнне або ўстанаўленне суадносін паміж чым-н. ,напр. сумясціць, суіснаваць, суаднесці.