Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сутана, ✂, ж.

Верхняе доўгае адзенне ў каталіцкага духавенства, якое носяць па-за службай.

сутарга, ✂, ж.

Рэзкае міжвольнае скарачэнне мышцаў, звычайна з болямі.

|| прым. сутаргавы, ✂.

сутаргавы, ✂.

  1. гл. сутарга.

  2. Пра рух: міжвольны і рэзкі, падобны на сутаргі.

    • Сутаргавыя рухі.
    • Сутаргава (прысл.) усхліпваць.
  3. перан. Хваравіта-неспакойны, ліхаманкавы.

    • С. шэпт.

|| наз. сутаргавасць, ✂.

сутарэнне, ✂, н.

Памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі; падвал.

сутачны, ✂.

  1. гл. суткі.

  2. у знач. наз. сутачныя, -ых. Грошы, якія выплачваюцца асобам, што знаходзяцца ў камандзіроўцы або накіраваны на працу ў другую мясцовасць.

    • Выплаціць с.

суткі, ✂.

Адзінка вымярэння часу, роўная 24 гадзінам, працягласць дня і ночы.

  • Ехалі адны с.

|| прым. сутачны, ✂.

  • Сутачная тэмпература.

сутнасць, ✂, ж.

Унутраны змест прадмета, аснова, самае галоўнае ў чым-н.

  • С. справы.
  • Дакапацца да сутнасці.
  • Па сутнасці (пабочн.: на самай справе, у сапраўднасці).

сутокі, ✂.

  1. Месца, дзе зліваюцца два водныя патокі.

    • С. рэк.
  2. Лінія сутыкнення, мяжа (разм.).

    • С. неба і зямлі.

сутонець, ✂; безас.; незак. (разм.).

Змяркацца.

  • На дварэ сутонее.

сутонне, ✂, н. (разм.).

Паўзмрок; час пасля захаду сонца перад надыходам ночы.

  • За акном згушчаецца с.

|| прым. сутонневы, ✂.