Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сум, ✂, м.

  1. Пачуццё смутку, жалю, журбы.

    • У матчыным голасе чуўся с.
  2. Душэўны неспакой, туга.

    • Апусцелыя палі і лугі навявалі с.

сума, ✂, ж.

  1. Вынік складання дзвюх або некалькіх велічынь.

  2. Агульная колькасць чаго-н.

    • С. ведаў.
  3. Пэўная колькасць грошай.

    • Атрымаць значную суму грошай.

◊

  • Кругленькая сума (разм.) — пра вялікія грошы.

|| прым. сумавы, ✂.

сумаваць, ✂; незак.

  1. Знаходзіцца ў стане суму.

    • Недзе далёка сумуе гаротная матка.
  2. па кім-чым. Адчуваць душэўны неспакой; журыцца, тужыць.

    • С. па сыне.
    • С. па рабоце.
    • Летам у вёсцы с. няма калі.

сумарны, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Які з’яўляецца сумай чаго-н., атрыманы ў выніку складання.

    • Сумарныя паказчыкі.
  2. перан. Абагульнены, неканкрэтызаваны агляд падзей.

|| наз. сумарнасць, ✂.

сумбур, ✂, м.

Поўная неразбярыха, адсутнасць парадку, блытаніна.

  • У справах панаваў с.
  • С. у галаве.

сумбурны, ✂.

Пазбаўлены парадку; блытаны, хаатычны.

  • Сумбурнае паведамленне.

|| наз. сумбурнасць, ✂.

сумежнік, ✂, м.

Прадпрыемства, звязанае з іншым у вырабе тавараў.

  • Заводы-сумежнікі.

сумежны, ✂.

Які знаходзіцца непасрэдна побач; суседні.

  • С. ўчастак бульбы.
  • Сумежныя галіны навукі (цесна звязаныя).

|| наз. сумежнасць, ✂.

сумесны, ✂.

Які ажыццяўляецца разам; агульны.

  • Сумесная апрацоўка зямлі.
  • Сумесна (прысл.) абмеркаваць план.

|| наз. сумеснасць, ✂.

сумесь, ✂, ж.

  1. Спалучэнне чаго-н. рознага, разнароднага.

    • С. араматаў.
    • С. розных гатункаў вішні.
  2. Мешаніна розных рэчываў, прадметаў.

    • С. пяску і гліны.

|| прым. сумесевы, ✂.

  • Сумесевая пража.