Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суглінак, ✂, м.

Гліністая глеба са значнай колькасцю пяску.

|| прым. сугліністы, ✂.

сугней, ✂, м. (неадабр.).

Пануры чалавек, нелюдзень.

суграмадзяне, ✂, м. (высок.).

Грамадзяне адной краіны, суайчыннікі.

сугучны, ✂.

  1. Які гучыць суладна, гарманічна (пра музычныя гукі).

  2. Які супадае, падобны па гучанню (пра словы, гукі мовы).

  3. перан. Які гарманіруе з чым-н.

    • Настрой с. з цудоўным надвор’ем.

|| наз. сугучнасць, ✂.

сугучча, ✂, н.

Спалучэнне некалькіх гукаў рознай вышыні.