Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сура, , ж.

Раздзел Карана.

суравізна, , ж. (спец.).

Неапрацаваная тканіна, пража.

Прамыўка суравізны.

суравы, .

Пра тканіну, ніткі: грубы, нябелены.

  • Суравое палатно.
  • С. абрус (з такой тканіны).

сурагат, , м.

Замяняльнік натуральнага прадукту, прадмета, які толькі часткова мае яго некаторыя ўласцівасці.

  • С. скуры.

|| прым. сурагатны, .

суразмераць, ; зак.

Зрабіць суразмерным, устанавіць адпаведнасць з чым-н.

  • С. свае расходы з даходамі.

|| незак. суразмерваць, і суразмяраць, .

суразмерны, .

Які адпавядае чаму-н. па велічыні, памерах; прапарцыянальны.

  • Выдаткі суразмерныя заработку.

|| наз. суразмернасць, .

сурвэтка, , ж.

  1. Невялікі кавалак тканіны, якім карыстаюцца для засцеражэння ў час яды, у цырульнях і пад.

  2. Невялікі абрус.

|| прым. сурвэтачны, .

сургуч, , м.

Каляровая цвёрдая сумесь смалістых рэчываў і воску, у расплаўленым выглядзе ўжываецца для заклейвання, накладання пячатак і інш.

|| прым. сургучны, .

сурдакамера, , ж. (спец.).

Памяшканне з гуканепранікальнымі сценамі, якое служыць для правядзення фізіялагічных і псіхалагічных даследаванняў, а таксама для спецыяльных трэніровак.

|| прым. сурдакамерны, .

сурдапедагогіка, , ж.

Раздзел дэфекталогіі, які займаецца навучаннем і развіццём дзяцей з дэфектамі слыху.

|| прым. сурдапедагагічны, .