Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суфікс, ✂, м.

У граматыцы: словаўтваральная марфема, якая знаходзіцца паміж коранем і канчаткам, напр. чыт-а-ць.

|| прым. суфіксальны, ✂.

суфіксацыя, ✂, ж. (спец.).

Утварэнне слоў або форм слоў пры дапамозе суфіксаў.

суфле, нескл., н.

Назва кулінарных вырабаў (кандытарскіх, малочных, мясных) у выглядзе пюрэ з узбітымі бялкамі.

  • С. з яблыкаў.
  • Ягаднае с.

суфлёр, ✂, м.

Работнік тэатра, які суфліруе акцёрам.

|| прым. суфлёрскі, ✂.

  • Суфлёрская будка (на сцэне).

суфліраваць, ✂; незак.

Падказваць акцёрам словы ролі ў час спектакля.