Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сук, ✂, м.

  1. Буйны бакавы адростак, які ідзе ад ствала дрэва.

    • Абсячы сухія сукі бярозы.
  2. У дошцы, бервяне: астатак ад зрэзанага бакавога парастка ствала.

    • Бервяно з сукамі.

сука, ✂, ж.

Самка сабакі, а таксама іншых жывёлін сямейства сабачых.

|| памянш. сучка, ✂.

сукаваты, ✂.

З вялікай колькасцю сукоў.

  • Сукаватая дошка.

|| наз. сукаватасць, ✂.

сукала, ✂, н.

Прылада для насуквання нітак на цэўкі.

|| прым. сукальны, ✂.

сукаратка, ✂, ж.

Скручанае месца ніткі, вяроўкі.

  • Нітка пайшла ў сукараткі.

сукаць, ✂; незак.

  1. Звіваць некалькі нітак у адну.

    • С. дратву.
  2. чым. Перабіраць, матляць нагамі (пра малых дзяцей).

    • Хлопчык суча ножкамі.

|| зак. ссукаць, ✂.

|| наз. суканне, ✂.

|| прым. сукальны, ✂.

  • Сукальная машына.

суквецце, ✂, н.

Верхняя частка сцябла з кветкамі, сабранымі ў выглядзе парасоніка, мяцёлкі і пад.

  • Простае с.

сукенка, ✂, ж.

Жаночае суцэльнае адзенне, якое апранаецца паверх бялізны.

  • Модная с.

сукнавальны, ✂.

Які прызначаны служыць для валення сукнаў.

  • Сукнавальная машына.

сукнавальня, ✂, ж.

Майстэрня, дзе валяць сукны.