Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суха...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) сухі (у 1 знач.), які мае адносіны да сухасці (у 1 знач.), напр. сухавей, сухалюбівы, сухаядзенне;
  • 2) з сухім (у 3 знач.), у сухім выглядзе, напр. сухапрасаваны, сухасалёны, сухафрукты;
  • 3) з сухім (у 4 знач.), напр. сухабокі, сухаверхі, сухарукі, сухастой.

сухавей, ✂, м.

Сухі гарачы вецер, які нясе з сабой працяглую засуху.

|| прым. сухавейны, ✂.

сухагруз, ✂, м.

Сухагрузнае судна.

сухагрузны, ✂, (спец.).

Пра судны: прызначаны для перавозкі сухіх насыпных або штучных грузаў.

  • Сухагрузныя баржы.

сухадол, ✂, м.

Бязводная лагчына, схіл, луг, якія атрымліваюць вільгаць толькі ад талай або дажджавой вады.

|| прым. сухадольны, ✂.

сухажылле, ✂, н.

Шчыльная, эластычная мышачная звязка.

|| прым. сухажыльны, ✂.

сухалюбівы, ✂.

Пра расліны: які добра пераносіць сухое паветра і сухія глебы, прыстасаваны да жыцця ў засушлівых мясцовасцях.

|| наз. сухалюбівасць, ✂.

сухама, прысл.

Без вадкай і гарачай стравы.

  • Вячэраць с.

сухамятка, ✂, ж. (разм.).

Сухая яда без гарачай і вадкай стравы.

сухапутны, ✂.

Які мае адносіны да дзеянняў на сушы, руху па сушы.

  • Сухапутныя войскі.
  • Сухапутнае падарожжа.