суб..., прыстаўка.
Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач.:
- 1) другаснасці, пабочнасці, падначаленасці, маласці ў параўнанні з тым, што названа ў базавай аснове, напр.
субпадрад, субпадрадчык, субінспектар, субпрэфект, субарэнда, субпрадукты, субкантынент, субадзінка,
субклетачны, субмікронны, суб’ядзерны;
- 2) знаходжання каля чаго-н., пад чым-н., напр. субстратасфера, субальпійскі, субарктычны, субсветлавы.
субардынацыя, ✂, ж. (кніжн.).
Сістэма строгага службовага падпарадкавання малодшых старшым.
|| прым. субардынацыйны, ✂.
суб’ектывізм, ✂, м.
-
У філасофіі: светапогляд, які адмаўляе аб’ектыўныя законы развіцця і сцвярджае галоўную ролю асобнага
суб’екта ў працэсе пазнання і грамадскай дзейнасці.
-
Асабістыя, суб’ектыўныя (у 2 знач.) адносіны да чаго-н.
|| прым. суб’ектывісцкі, ✂.
суб’ектывіст, ✂, м.
Паслядоўнік суб’ектывізму (у 1 знач.).
|| прым. суб’ектывісцкі, ✂.
суб’ектыўны, ✂.
-
Уласцівы толькі гэтаму суб’екту, асобе.
-
Прадузяты, пазбаўлены аб’ектыўнасці.
|| наз. суб’ектыўнасць, ✂.
субота, ✂, ж.
Шосты дзень тыдня, перад нядзеляй.
|| прым. суботні, ✂.
суботнік, ✂, м.
Добраахвотная бясплатная калектыўная работа ў нерабочы час (па суботах).
субрэтка, ✂, ж.
У старажытных (першапачаткова французскіх) камедыях і вадэвілях: бойкая, вясёлая служанка, давераная сваёй пані.
субсідзіраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).
Выдаць (выдаваць) субсідыю.