Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суладны, .

  1. Адпаведны чаму-н., згодны з кім-н.

    • Быць суладным з законам.
    • Суладныя рашэнні камісіі.
  2. Зладжаны, гарманічны, дружны.

    • На вечарыне гучалі суладныя песні.

|| наз. суладнасць, .

сулема, , ж.

Ядавіты белы парашок хлорыстай ртуці, ужываецца як сродак для дэзінфекцыі.

|| прым. сулемовы, .

султан1, , м.

Спадчынны тытул манархаў у некаторых мусульманскіх краінах Усходу, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

|| прым. султанскі, .

султан2, , м.

  1. Упрыгожанне з пер’я ці стаячых конскіх валасоў на галаўных уборах, пераважна ў ваенных, а таксама на галовах коней пры ўрачыстых цырымоніях.

  2. перан. Слуп дыму, зямлі і пад., які ўзнімаецца ўгору.

    • С. узрыву.
    • С. пары.
  3. Суквецце ў некаторых раслін.

    • С. бэзу.
    • С. іван-чаю.
    • Султаны чароту.

|| памянш. султанчык, .

султанат, , м.

Манархічная дзяржава, якая ўзначальваецца султанам​1.

|| прым. султанацкі, .

сульфаты, , м. (спец.).

Солі сернай кіслаты.

|| прым. сульфатны, .

сульфіды, , м. (спец.).

Хімічныя злучэнні серы з металамі і некаторымі неметаламі.

  • Прыродныя с.
  • Арганічныя с.

|| прым. сульфідны, .

  • Сульфідныя руды.