Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суд, ✂, м.

  1. Дзяржаўны орган, які разглядае і вырашае грамадзянскія спрэчкі і крымінальныя справы.

    • Народны с.
    • Вярхоўны с.
  2. Грамадскі орган, які разглядае справы, звязаныя з учынкамі і паводзінамі каго-н. з членаў калектыву.

    • Таварыскі с.
    • С. гонару.
  3. Разбор спраў у такіх органах.

    • Выступіць на судзе.
    • Аддаць пад с.
    • Павестка на с.
    • Трапіць пад с.
  4. Думка, меркаванне аб чым-н.

    • С. гісторыі (ацэнкі і думкі будучых пакаленняў; высок.).
    • На няма і суду няма (прыказка).

◊

  • Пакуль суд ды справа (разм.) — пакуль што-н. робіцца, адбываецца.

|| прым. судовы, ✂.

суда...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да суда, судовы, напр. судавыканаўца, судавядзенне, сударэвізійны.

судаводства, ✂, н.

Дзейнасць судовых органаў па разгляду і вырашэнню грамадзянскіх і крымінальных спраў.

судагаварэнне, ✂, н. (спец.).

Вуснае выкладанне справы старанамі на судовым пасяджэнні па грамадзянскім іску.

судак, ✂, м.

Прамысловая рыба сямейства акунёвых.

|| прым. судаковы, ✂.

судаклад, ✂, м.

Дадатковы даклад іншай асобы па якіх-н. пытаннях асноўнага дакладчыка.

судакладчык, ✂, м.

Той, хто выступае з судакладам.

|| ж. судакладчыца, ✂.

суддзя, ✂, м.

  1. Службовая асоба ў органах суда, якая выносіць прыгавор па судовай справе.

    • Народны с.
  2. Чалавек, які судзіць (у 1 знач.).

    • Я табе не с.
  3. У спорце: той, хто судзіць якое-н. спаборніцтва, гульню.

    • С. міжнароднай катэгорыі.

|| прым. судзейскі, ✂.

суджаная, ✂, ж.

У вуснай народнай творчасці: нявеста.

суджаны​1, ✂, м.

У вуснай народнай творчасці: жаніх.

  • Дзяўчаты горка плакалі, не прычакаўшы суджаных з вайны.