Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суцешыць, ✂; зак.

Заспакоіць каго-н. чым-н. радасным, аблегчыць чыё-н. гора, перажыванне.

  • С. у горы.
  • С. няшчаснага.
  • Цяжка с. у такім выпадку.

|| незак. суцяшаць, ✂.

|| звар. суцешыцца, ✂.

|| незак. суцяшацца, ✂.

|| наз. суцяшэнне, ✂.

суцішыцца, ✂; зак.

  1. Перастаць хвалявацца, заціхнуць, супакоіцца, уціхамірыцца.

    • Пасля паведамлення па радыё, людзі суцішыліся.
    • Дзетвара суцішылася.
  2. Аслабець у сваім праяўленні; спыніцца, перастаць.

    • Вецер суцішыўся.
    • Боль суцішыўся.

|| незак. суцішацца, ✂.

суцішыць, ✂; зак.

  1. Супакоіць, давесці да стану спакою, уціхамірыць.

    • С. дзяцей.
  2. Змякчыць, зрабіць менш адчувальным; аслабіць,прыглушыць якое-н. пачуццё.

    • С. боль.
    • С. хваляванне.
  3. Прыцішыць, затрымаць (чый-н. ход, рух і пад.).

    • С. каня.
    • С. бег.

|| незак. суцішаць, ✂.

|| наз. суцішэнне, ✂.

суцэльнаметалічны, ✂.

Зроблены поўнасцю з металу.

  • С. вагон.

суцэльны, ✂.

  1. Які цягнецца без прамежкаў, цалкам займае сабой усю прастору.

    • Суцэльная паласа асфальту.
  2. Такі, які ахоплівае ўсіх ці ўсё; паўсюдны, усеагульны.

    • Суцэльная электрыфікацыя.
    • Суцэльная парода (якая не падзяляецца на пласты па сваёй структуры).
  3. Зроблены з аднаго кавалка; не састаўны.

    • Падлога з суцэльных дошак.

|| наз. суцэльнасць, ✂.

суцяга, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм. неадабр.).

Суцяжнік, суцяжніца.

суцяжнік, ✂, м. (разм. неадабр.).

Чалавек, які займаецца суцяжніцтвам, цяганінай па судах.

|| ж. суцяжніца, ✂.

|| прым. суцяжніцкі, ✂.

суцяжнічаць, ✂; незак. (разм. неадабр.).

Займацца цяжбамі, маючы да гэтага схільнасць, інтарэс.

|| наз. суцяжніцтва, ✂.

суцяшальнік, ✂, м.

Той, хто суцяшае, суцешыў каго-н.

|| ж. суцяшальніца, ✂.

суцяшальны, ✂.

Які дае палёгку, супакаенне.

  • С. адказ.
  • У яго не знайшлося сказаць нічога суцяшальнага (наз.).

|| наз. суцяшальнасць, ✂.