суб’ект, , м.

  1. У філасофіі: чалавек, які пазнае свет і супрацьстаіць яму як аб’екту пазнання.

  2. Чалавек як носьбіт якіх-н. уласцівасцей (кніжн.).

    • С. права (фізічная або юрыдычная асоба як носьбіт юрыдычных правоў і абавязкаў; спец.).
  3. Наогул чалавек (звычайна з адмоўнымі рысамі; разм.).

    • Хадзіў тут нейкі падазроны с.
  4. У логіцы: прадмет суджэння.

  5. У граматыцы: семантычная катэгорыя са значэннем выканаўцы дзеяння або носьбіта стану.

|| прым. суб’ектны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)