сябе, займ.

Указвае на адносіны дзеяння да таго, хто яго ўтварае (дзейніка), адпавядаючы па сэнсу асабовым займеннікам любой асобы і ліку.

  • Расказаць пра с.
  • Паставіць сабе многа задач.
  • Размеркаваць паміж сабою.
  • Думаць пра с.

  • Выйсці з сябе — раззлавацца.

  • Замкнуцца ў сабе — адасобіцца ад іншых.

  • Не па сабе каму (разм.) — няёмка (пра стан збянтэжанасці, разгубленасці і пад.).

  • Па сабе (разм.) — па свайму густу.

  • Сам не ў сабе (разм.) — пра таго, хто страціў душэўны спакой.

  • У сябе хто (разм.) — у сваім доме, пакоі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)