Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сякач​1, ✂, м. (спец.).

Востры нож, інструмент, механізм для раздраблення, сячэння чаго-н.

сякач​2, ✂, м.

Дарослы самец дзіка, марскога коціка.

сякера, ✂, ж.

  1. Насаджаная на тапарышча металічная прылада для сячэння з лязом з аднаго боку і абухом з другога.

    • Бацька купіў новую сякеру.
  2. Прымітыўная выкапнёвая прылада з крэменю.

|| памянш. сякерка, ✂.

сякі-такі, ✂ займ. (разм.).

Нязначны, некаторы.

  • Трэба навесці сякі-такі парадак.
  • Ёсць сякія-такія заўвагі.

сякучая, ✂, ж.

У матэматыцы: прамая лінія, якая перасякае крывую.

  • Правесці сякучую.

сяк-так, прысл.

  1. З вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь.

    • Ён сяк-так пераплыў раку.
  2. у знач. вык. Цярпіма.

    • Ну як жыццё? — Сяк-так.