сяржант, ✂, м.
Званне малодшага каманднага саставу ў арміі і міліцыі, а таксама асоба, якая мае гэта званне.
|| прым. сяржанцкі, ✂.
сярмяга, ✂, ж.
Верхняе адзенне з грубага даматканага сукна.
|| прым. сярмяжны, ✂.
сярністы, ✂.
Які мае ў сабе серу (у 1 знач.).
сярод... прыстаўка.
Утварае прыметнікі са знач. які знаходзіцца сярод, пасярод чаго-н., у сярэдзіне чаго-н., напр. сяроддзённы,
сяродсезонны.
сярпянка, ✂, ж.
Лёгкая баваўняная тканіна вельмі рэдкага пляцення.
|| прым. сярпянкавы, ✂.
сярэбра...
Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да серабра (у 1 знач.), напр. сярэбразмяшчальны,
сярэбраплавільны, сярэбрасвінцовы.
сярэбранік, ✂, м.
Спецыяліст па серабрэнню.