Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

свідар, ✂, м.

Тое, што і бур.

свідравальшчык, ✂, м.

Рабочы, які займаецца свідраваннем.

|| ж. свідравальшчыца, ✂.

свідраваць, ✂; незак.

  1. Рабіць свердлам адтуліны ў чым-н.

    • С. вачамі, позіркам каго-н. (перан. пільна ўглядацца).
  2. Прабіваць, праточваць адтуліны, ход у чым-н.

    • Дзяцел свідруе дрэва.
    • Карэнне свідруе асфальт.
  3. перан. Мучыць, хваляваць, прыносіць боль (пра думкі, пачуцці).

    • Непакой за сына свідруе душу і сэрца.

|| зак. прасвідраваць, ✂.

|| наз. свідраванне, ✂.

|| прым. свідравальны, ✂.

  • С. станок.

свідравіна, ✂, ж.

Адтуліна, зробленая свідраваннем.

  • Нафтавая с.

|| прым. свідравінны, ✂.

свінагадоўля, ✂, ж.

Гадоўля свіней як галіна жывёлагадоўлі.

|| прым. свінагадоўчы, ✂.

свінаматка, ✂, ж.

Свіння, якая дае прыплод.

|| прым. свінаматачны, ✂.

свінар, ✂, м.

Працаўнік, які даглядае свіней.

|| ж. свінарка, ✂.

свінарка, ✂, ж.

  1. гл. свінар.

  2. Тое, што і свінуха (абл.).

свінарнік, ✂, м.

Хлеў для свіней.

  • У пакоі с. (вельмі брудна; разм.).

|| прым. свінарны, ✂.

свінаферма, ✂, ж.

Свінагадоўчая ферма.