Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

своеасаблівы, .

  1. Не падобны на іншых, які мае свае адметныя ўласцівасці, арыгінальны.

    • С. характар.
    • Своеасаблівая асоба.
  2. Які сваімі рысамі, асаблівасцямі падобны на каго-, што-н., які напамінае што-н.

    • Над сцежкай с. тунэль з верхавін бяроз.

|| наз. своеасаблівасць, .

своекарыслівы, .

Які імкнецца задаволіць свае жаданні, дбае толькі пра сваю выгаду; карыслівы.

  • С. чалавек.
  • Своекарыслівыя разлікі.

|| наз. своекарыслівасць, .

своеўладны, .

Які робіць што-н. па сваёй волі, па свайму нораву; свавольны.

  • С. чалавек.

|| наз. своеўладства, .

своечасовы, .

Які адбываецца, робіцца ў вызначаны час.

  • С. прыезд хуткай дапамогі.
  • С. збор ураджаю.
  • Своечасова (прысл.) аказаць медыцынскую дапамогу.

|| наз. своечасовасць, .

свой, , м.; , ж..

  1. займ. прынал. Які належыць сабе, мае адносіны да сябе.

    • Любіць сваю вёску.
    • Наведаць сваіх землякоў.
    • Выказаць свае адносіны да падзей.
    • Жыць са сваіх грошай.
    • Не пры сваім розуме (пра псіхічна ненармальнага чалавека).
    • Называць рэчы сваімі імёнамі (гаварыць адкрыта, не хаваючы праўды).
  2. Ўласны, які з’яўляецца асабістым набыткам.

    • Пабудаваць сваё жыллё.
    • Узяць не с. світэр.
    • Выкапаць свае буракі.
    • Свая хатка — родная матка (прыказка).
  3. Уласцівы толькі дадзенай асобе або прадмету, своеасаблівы.

    • У гэтай прапанове ёсць свае перавагі.
  4. Уласцівы чаму-н., прызначаны менавіта для данай дадзенай акалічнасці, прадмета.

    • На ўсё свая пара.
    • На ўсё ёсць свае законы.
    • У с. час (своечасова).
  5. Родны або які знаходзіцца ў сваяцкіх, блізкіх ці сяброўскіх адносінах.

    • С. калі не дасць, то і не абгаворыць (прыказка).
    • С. таварыш.
    • Пайсці да сваіх (наз.).
  6. у знач. наз. сваё, свайго, н. Тое, што належыць, уласціва каму-, чаму-н. (пра думку, справу, права, прывычкі і пад.).

    • Не адступаць ад свайго (даказваць правату).
    • Ён сваё дакажа (даб’ецца таго, да чаго імкнецца).
    • Дамагчыся свайго.

свойскі, .

  1. Не дзікі, выгадаваны чалавекам (пра жывёл, птушак).

    • С. конь.
    • Свойскія качкі.
  2. Спакойны, не брыклівы.

    • Свойскае жарабя.
    • Свойскія ласяняты.
  3. Не куплёны, выраблены дома, прыгатаваны ў хатніх умовах.

    • Свойскай работы ніткі.
  4. Пра чалавека: які спагадліва, па-таварыску адносіцца да людзей (разм.).

    • С. сусед.

сволач, , ж. (разм. лаянк.).

  1. Паганец, подлы чалавек.

  2. зб. Зброд, подлыя людзі.

    • Развялося ўсякай сволачы.