Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стальмах, ✂ і стэльмах, ✂, м.

Майстар, які робіць калёсы.

|| прым. стальмашны, ✂.

  • Стальмашнае рамяство.

стэарын, ✂, м.

Белае або жаўтаватае арганічнае рэчыва, якое ідзе на выраб свечак, а таксама ўжываецца ў мылаварэнні і іншых галінах тэхнікі.

|| прым. стэарынавы, ✂.

стэк, ✂, м.

Пругкая плётка, якая выкарыстоўваецца пры верхавой яздзе.

  • Кавалерыйскі с.

стэлаж, ✂, м.

  1. Рад паліц, размешчаных адна над адной.

    • Кніжныя стэлажы.
  2. Прыстасаванне для захоўвання чаго-н. у вертыкальным становішчы.

    • Паставіць вёслы ў стэлажы.

|| прым. стэлажны, ✂.

стэнаграма, ✂, ж.

Стэнаграфічны запіс.

|| прым. стэнаграмны, ✂.

стэнаграфаваць, ✂; незак.

Рабіць стэнаграфічны запіс чаго-н.

|| зак. застэнаграфаваць, ✂.

|| наз. стэнаграфаванне, ✂.

стэнаграфістка, ✂, ж.

Спецыялістка па стэнаграфічным запісе.

|| м. стэнограф, ✂ і стэнаграфіст, ✂.

стэнаграфія, ✂, ж.

Спосаб хуткага запісу вуснай мовы пры дапамозе асобых знакаў.

|| прым. стэнаграфічны, ✂.

стэнакардыя, ✂, ж.

Адна з форм ішэмічнай хваробы сэрца, захворванне сардэчных артэрый.

|| прым. стэнакардычны, ✂.

стэнд, ✂, м.

  1. Шчыт, стойка, на якія выстаўляюцца прадметы для азнаямлення.

    • Стэнды з кнігамі.
  2. Спецыяльная ўстаноўка для зборкі і выпрабавання машын.

    • Кантрольна-праверачны с.
  3. Спецыяльна абсталяванае месца для спартыўнай і вучэбнай стральбы шротам па мішэнях-талерачках.

|| прым. стэндавы, ✂.