Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

істужка, і стужка, , ж.

  1. Вузкая палоска тканіны.

    • Шаўковая і.
    • І. ўплецена ў касе.
  2. Доўгая вузкая паласа з якога-н. матэрыялу.

    • Ізаляцыйная і.
    • Кінематаграфічная і. (кінаплёнка).
    • І. ракі (перан.).
  3. Рухомае перадатачнае палатно ў некаторых механізмах.

    • Канвеерная і.

|| прым. істужкавы, , стужкавы, , істужачны, і стужачны, .

студзень1, , м.

Першы месяц каляндарнага года.

|| прым. студзеньскі, .

  • С. мароз.

студзень2, , м. (разм.).

Квашаніна, загусцелая яда з мяснога або рыбнага навару з кавалачкамі мяса, рыбы.

студзіць, ; незак.

Рабіць халодным, даваць астыць.

  • С. чай.
  • С. хату.
  • С. больку (фукаць на больку).

Апёкшыся на малацэ, і ваду будзеш с. (прыказка).

|| зак. астудзіць, .

студзянець, ; незак.

Станавіцца студзяністым.

студзяністы, .

Падобны на студзень ​2, жэле.

  • Студзяністае рэчыва.

|| наз. студзяністасць, .

студня, , ж.

Калодзеж, умацаваная зрубам вузкая і глыбокая яма для атрымання вады з ваданоснага слоя.

студыец, , м.

Вучань студыі (у 2 знач.), а таксама артыст студыі (у 3 знач.).

|| ж. студыйка, .

студыя, , ж.

  1. Майстэрня мастака або скульптара.

  2. Школа для падрыхтоўкі мастакоў, скульптараў, артыстаў.

  3. Назва некаторых тэатральных калектываў маладых акцёраў.

    • Тэатр-с.
  4. Спецыяльнае памяшканне, адкуль вядуцца радыё- ці тэлевізійныя перадачы.

|| прым. студыйны, .

студэнт, , м.

Навучэнец вышэйшай навучальнай установы.

|| ж. студэнтка, .

|| прым. студэнцкі, .