Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

страва, ✂, ж.

  1. Пэўным чынам прыгатаваныя для яды прадукты харчавання, а таксама сама яда.

    • Гарачая с.
    • Мясная с.
    • Смачная с.
  2. Адзін з відаў яды, які падаецца на снеданне, абед і вячэру.

    • Абед з чатырох страў.

|| прым. страўны, ✂.

страваванне, ✂, н.

Ператраўліванне і засваенне стравы арганізмам.

  • Органы стрававання.

|| прым. стрававальны, ✂.

стрававод, ✂, м.

Частка стрававальнага тракту чалавека або жывёліны ў выглядзе трубкі, якая злучае поласць рота са страўнікам.

|| прым. страваводны, ✂.

стравіцца, ✂; зак.

Засвоіцца ў працэсе стрававання.

|| незак. страўлівацца, ✂ і страўляцца, ✂.

стравіць, ✂; зак.

Засвоіць у працэсе стрававання.

|| незак. страўліваць, ✂.

страж, ✂, м. (высок.).

Ахоўнік, абаронца.

  • С. закона.
  • С. парадку (іран.).

стражнік, ✂, м.

У царскай Расіі: ніжэйшы паліцэйскі чын у сельскай мясцовасці.

  • Сельскі с.

стражэць, ✂; незак. (разм.).

Станавіцца больш строгім.

страказа, ✂, ж.

  1. Перапончатакрылае насякомае з доўгім брушкам і дзвюма парамі празрыстых сеткавых крылаў.

  2. перан. Жывая, вясёлая, непаседлівая дзяўчынка (разм.).

|| прым. страказіны, ✂.

стракатаць, ✂; незак.

Утвараць строкат.

|| наз. стракатанне, ✂.